У стабільнай Беларусі павышаюцца стабільна толькі цэны

Відавочна, што грошай на ўсе вялікія праграмы не хапае. І пазычаць іх ніхто не хоча. Мала таго, што Расія і Захад не хочуць пазычаць, як раней, грошай на стабільнасць, дык яшчэ і афрыканская чума свіней падрывае беларускую эканоміку, спакушаючыся пакінуць беларусаў без “шкваркі”. А ўлада тым часам урэзвае пайку на ўсё: харчаванне, паліва, паслугі, навучанне – і замахваецца адабраць і «чарку», у чарговы раз павышаючы на яе цэны.

Так, гарэлка і хлеб зноў даражаюць з 29 жніўня. Такую Пастанову за № 59 прыняло Міністэрства эканомікі РБ 23 жніўня 2013 года. Адпускныя цэны па асобных групах хлеба і хлебабулачных вырабаў у Беларусі будуць павялічаны ў сярэднім на 10%. Мінімальная адпускная цана на алкаголь крэпасцю 40% павялічыцца на 11,1%.

Гэта яшчэ не ўсё. Указам Прэзідэнта за № 375 ад 26 жніўня павялічацца стаўкі акцызаў на бензін у сярэднім на 45% і на дызельнае паліва – на 70%. Рознічны кошт можна прыкладна падлічыць. Калі ў перадапошні раз цэны на акцызы павялічыліся 16 студзеня 2013г. на 20% і выраслі ў сярэднім на 5%, то можна меркаваць, што цяпер пры падаражанні акцыз на 45% цэны на бензін у такой жа прапорцыі могуць вырасці на 11,25%, а на дызельнае паліва – на 17,5%. Напрыклад, А92 можа каштаваць 7400*11,25% = 8230 руб., дызпаліва – 8000*17,5% = 9400 руб.

Чыноўнікі заяўляюць, што цэны на бензін і дызпаліва ў Беларусі значна меншыя, чым у Еўропе, дзе адзін літр каштуе ад 1 да 1,5 еўра. Але ніколі не пачуеш, каб яны казалі пра зарплаты ў тых краінах. Напрыклад, у Польшчы мінімалка амаль такая ж, як сярэдняя зарплата ў Беларусі – 500 долараў, а сярэдняя зарплата складае 1300 долараў. У нашай краіне зарплату дабаўляюць толькі бюджэтнікам і перыядычна падкідваюць драбніцы пенсіянерам. Але павышэнне зарплат і пенсій рост цэн не даганяе.

Здзіўляе, што пры фактычна таннай рабочай сіле і нізкіх зарплатах цэны на прадуктовыя і многія прамысловыя тавары ў Беларусі вышэйшыя, чым ў іншых краінах. Таму беларусы едуць па тавары ў Літву, Польшчу, Украіну, дзе, дарэчы, паліва таксама каштуе значна даражэй.

Калі ўлада хоча, каб у нас усё было па сусветных коштах, дык хай плаціць столькі, колькі у Еўропе, і ліквідуе мытню. Няхай людзі едуць, купляюць што заўгодна і не трасуцца, каб перавезці ўпакоўку шкарпэтак для радні ці на продаж. І не патрэбна будзе плаціць за растаможку аўтамабіляў шалёныя грошы. Бо цяпер за суму растаможкі можна некалькі гадоў ездзіць бясплатна на паліве нават па сусветных коштах.

Не сакрэт, што падаражанне паліва аўтаматам скажацца на падаражанні астатніх тавараў і паслуг. Гэта яшчэ больш абясцэніць і беларускі рубель. Рост долара і еўра адбываецца амаль штодзённа. Не выключана, што чуткі пра дэвальвацыю могуць стаць рэальнасцю. Беларускі блогер Мікалай Гарбачоў падлічыў і напісаў у сацыяльнай сетцы «Фейсбук», наколькі абясцэніўся беларускі рубель за апошнія 18 гадоў: «Абмяняў 100 еўра і стаў мільянерам! За час прэзідэнцтва Лукашэнкі наяўны рубель у Беларусі абясцэніўся ў 31044 разы, але ён без ценю сораму называе гэта стабільнасцю».

Многія жыхары ў вёсках апошнім часам жылі сапраўды больш-менш стабільна. У Ганцавіцкім раёне таксама, бо трымалі ў падсобных гаспадарках свіней, птушку. Але нечакана прыйшла АЧС і ўсё парушыла. Гэта пакуль поўныя халадзільнікі і кубельцы мяса і сала ў гаспадароў і цэны на свініну ў магазінах і на рынку нават знізіліся, з харчовай бяспекай усё стабільна. Але калі запасы з’ядуцца, гэтак жа стабільна, як і на іншыя тавары, павысяцца цэны і на свініну.

Нягледзячы на ўсе перашкоды, за нашых людзей у мяне гонар: ці то яны безнадзейныя аптымісты, ці то прыстасаванцы, якіх у свеце больш няма. Нягледзячы на тое, што амаль усе плачуцца і скардзяцца на лёс, на дарагавізну, нейкім чынам яны ўмудраюцца выжываць. А ў Ганцавіцкім раёне выжыць будзе лягчэй: у лясах хапае пакуль ягад і грыбоў, у вадасховішчах і азёрах – рыбы, а на калгасным полі – дарэмнай кукурузы. І ні свіная чума, ні свінскае павышэнне цэн нас не знішчаць.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago