“Народзец” для ўлады становіцца залатой жылай

Гастарбайтарам, хатнім гаспадыням і бамжам – падатак на дармаедства, чаўнакам – пошліны на шопінг па “100 долараў з носа”, іпэшнікам – сертыфікаты… Літаральна на днях агучылі яшчэ адну крыніцу папаўнення бюджэту за кошт простага народа – увядзенне пошліны за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху. Чыноўнікі Міністэрства фінансаў кажуць, што дзяржпошліна “за дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху» можа скласці ад 1 да 12 б.в. (на сёння – ад 130000 да 1560000 рублёў. – Рэд.)

Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Алега Селіверстава, плацеж будзе разавым і сплачвацца як з грузавікоў, так і з легкавых аўтамабіляў.

Праект закона ўжо прыняты Саветам Міністраў і знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, а потым яго павінен разгледзець парламент. Ці з’явіцца пошліна на аўто ў 2014 годзе, у Мінфіне адназначна пакуль не кажуць, але і не выключаюць такой магчымасці.

Мяркуецца, што такія паступленні ад пошліны будуць накіраваны на будаўніцтва і рамонт дарог. Толькі гэта падобна ўжо на двайное падаткаабкладанне. У кошт паліва, якім мы запраўляем аўтамабілі і якое перыядычна даражае, ужо фактычна закладзены “падатак на транспарт”: больш ездзіш – больш плаціш. А на грузавікі дык гэта будзе трайны падатак, бо яны ўжо плацяць за кожны кіламетр на платных магістралях. Ствараецца ўражанне, што мэта ўвядзення такой пошліны – гэта чарговая латка на дзірку ў бюджэце.

Гледзячы на гэтых генератараў ідэй, якія, каб выправіць эканамічнае становішча, прыдумваюць, як рвануць хоць касмыль шэрсці нават з паршывай авечкі, падаецца, што беларускі “народзец” для нашай улады становіцца адзінай залатой жылай, як газ і нафта для расійскіх алігархаў.

Падкідваючы розныя ідэі для папаўнення казны праз падаткі, зборы, адмежаванні, чыноўнікі адначасова абмацваюць глебу настрояў грамадства і іх рэакцыю. Мяркую, што такой рэакцыі, як пасля прапановы ўвесці пошліну “100 долараў з носа” на выезд за мяжу, на гэты раз не будзе. Тады народ адрэагаваў хваляй абурэння не толькі на інтэрнэт-форумах, але і зборам подпісаў, пасля чаго Прэзідэнт адмовіўся ад увядзення пошліны. “Вось бразнуў, сабе ў шкоду, напэўна…», – сказаў потым А. Лукашэнка.

Практыка транспартнага падатку існуе ў многіх краінах. Хутчэй за ўсё, аўтаўладальнікі, якіх абкладуць падаткам, у сэрцах “абкладуць” тых, хто гэта прыдумаў, матам і пойдуць плаціць. А крыўда застанецца.

Таксама магчыма нарастанне незадавальнення кіраўніцтвам краіны. Столькі нам казалі пра сацыяльную накіраванасць дзяржавы, пра перамогі ў розных сферах народнай гаспадаркі, пра квітнеючую і моцную Беларусь. Абяцалі, што памер зарплаты да 2015 года павінен наблізіцца да $1 тыс. у эквіваленце.

Давер улада можа страціць вельмі хутка. Зарплаты абясцэньваюцца, бальнічныя “падрэзалі”, прадукты і камунальныя паслугі даражаюць, жыллёвае будаўніцтва згортваецца, валюта «расце» амаль кожны дзень. Атрымліваецца, што без пазык Расіі і замежных крэдытаў наша цудоўная краіна сама пакуль можа толькі выжываць, а не квітнець.

Горка і прыкра казаць, але ў галаву прыходзіць непрыемнае параўнанне: калі алкаголіку перастаюць пазычаць грошы суседзі, ён пачынае выцыганьваць іх у сваёй сям’і. Чым гэта звычайна канчаецца, можна здагадацца.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago