
Рэпартаж расійскага журналіста Мамантава «Хаос-дэмакратыя», які паказалі ў мінулы аўторак, стаў салянкай з негатыву. Усё падводзілася да таго, што гэта не народны пратэст, а «тэорыя змовы Захаду і ЗША». А мільёны людзей, якія выступілі супраць палітыкі Януковіча – гэта фашысты і экстрэмісты. Многія сюжэты нават не маюць дачынення да Украіны.
Палітолаг Кургінян увогуле палохаў: “Если они придут к власти, то мало не покажется и самим погромщикам, и тем интеллигентам, которые сидят и молча поддерживают…” Па яго словах, пагромныя тэхналогіі «нацыстаў» прывядуць да рэзкага пагаршэння эканамічнага стану краіны і нават пагрозы ядзернай вайны (!). На чым базіруецца палітолаг, незразумела, бо, акрамя лозунгаў пра “вялікі рускі народ”, аргументаў і фактаў ён не прывёў.
Масква лічыла заўсёды, што ёй лепш відаць, як у песні Высоцкага пра жырафа. Толькі давайце звернемся да фактаў: хто такія “пагромшчыкі-экстрэмісты”? За 70 дзён пратэсту «экстрэмісты» не разграмілі ніводнае крамы. Больш за тое, яны ствараюць дружыны для абароны свайго горада ад нанятых уладай бандытаў (цітушак).
Дарэчы, у Данецку на гэтым тыдні дзве брыгады “цітушак”, якія з бейсбольнымі бітамі прыбылі на аўтобусах, не разабраліся паміж сабой і пабіліся: у той дзень на мітынг праціўнікі Януковіча проста не прыйшлі. Далей, ва ўсім свеце футбольныя фанаты — хуліганы, а ва Украіне яны абараняюць людзей ад міліцыі і падтрымліваюць парадак.
Тыя, хто захоплівае будынкі, заключаюць дагаворы на карыстанне плошчамі і аплачваюць камунальныя паслугі. Дом прафсаюзаў, які выкарыстоўваецца як штаб майданаўцаў, арандуецца і ўжо заплачана арэнды больш за 1 млн грыўнаў. Пра гэта камендант штаба нацыянальнага супраціўлення партыі “Бацьківшчына” Сцяпан Кубів сказаў на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў. Пра сабраныя грошы ад людзей штомесяц публікуюцца адкрытыя справаздачы.
Дык хто яны, майданаўцы? Кажуць, што гэта бандэраўцы, які прыехалі з Львоўскай вобласці. Апытанні сацыёлагаў сведчаць пра іншае: 50% — кіяўляне, каля 20% – прадстаўнікі Заходняй Украіны і каля 15% – з усходу. Ва Украіне нават царква на баку тых, хто пратэстуе – уся, акрамя Рускай праваслаўнай, да якой адносіцца15% вернікаў. А наконт інтэлігенцыі ва Украіне ёсць нават прыказка: калі ў кіеўскае кафэ заходзіць чалавек у касцы і з бітай у руцэ, то, хутчэй за ўсё, ён мае дзве вышэйшыя адукацыі і бегла гаворыць па-англійску.
Палітыкі не кантралююць майдан. Майдан сёння – гэта Запарожская Сеч. Палітыкаў людзі ўзялі, каб была нейкая арганізуючая функцыя. Як прыклад – прапановы Януковіча, якія ён накіроўваў Яцэнюку і Клічко. Майдан сказаў: “Не!” – палітыкі пайшлі і адказалі: «Не!».
Нават атрымаць пасады ў складзе новага ўраду (ранейшы майданаўцы прымусілі Януковіча распусціць) Яцэнюк і Клічко пакуль не прынялі. Тыя, хто стаіць на майдане, кажуць, што ніхто не мае права дыктаваць, як развівацца Украіне: ні Расія, ні Еўропа. Януковіч пайшоў супраць народа, народ пайшоў супраць яго.
Далёка не ўсе ўкраінцы тое, што зараз адбываецца ў іх краіне, ацэньваюць станоўча. Староннікі кажуць, што гэта вымушаныя меры, таму што ўзровень карупцыі дасягнуў неймаверных памераў, а Януковіч, які гандлюецца з Еўропай і Расіяй, хто больш дасць, не думае пра перспектывы развіцця Украіны ў далейшыя гады. Мітынгуючыя патрабуюць датэрміновых выбараў прэзідэнта.
Што дадуць перавыбары і ці ёсць палітыкі, якія могуць вывесці Украіну з палітычнага і эканамічнага крызісу – гэта галоўнае пытанне. І яшчэ ёсць небяспека, што супрацьстаянне можа прывесці да расколу і грамадзянскай вайны. Больш за 10 гадоў таму на адной з сустрэч чэшскі прафесар, якому было тады больш за 80 гадоў, сказаў: «Я не дажыву, але вы, можа, і застанеце час, калі Украіны будзе дзве». Тады з яго слоў мы пасмяяліся. Зараз хочацца, каб яны не сталі прароцкімі.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More