Кіраўнікоў, якія заваляць работу, адправяць падмятаць вуліцы?
Суровы, але справядлівы дэкрэт, які не дасць кіраўнікам, што правініліся і правалілі справу, перасесці на іншае “цёплае” месца, паабяцаў выдаць у хуткім часе Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым ён заявіў 24 красавіка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа.
Кіраўнікоў, якія заваляць работу, адправяць падмятаць вуліцы?
«У нас, скажу адкрыта, кепскія справы з адказнасцю кіраўнікоў. Паўсюль і побач мы бачым такую сітуацыю: праваліў справу, разваліў усё, што змог, збег з пасады кіраўніка і амаль тут жа ўсплыў у іншай якасці – і зноў на хлебным, сытным і цёплым месцы. У хуткім часе мною будзе падпісаны дэкрэт, які раз і назаўсёды спыніць перасаджванні з крэсла ў крэсла і разгільдзяйства кіраўнікоў усіх рангаў», – сказаў А. Лукашэнка.
У Ганцавіцкім раёне таксама ёсць прыклады, калі за розныя недахопы звальнялі кіраўнікоў, якія потым ўзначалілі іншыя арганізацыі. Не буду называць іх прозвішчы, таму што ўжо дажыліся да таго, што з прычыны недахопу кваліфікаваных кадраў кіраўнічага звяна і прызначаць на пасаду больш няма каго. Прывяду толькі яскравыя прыклады перасаджвання ў цёплыя месцы двух чалавек, якія мелі і маюць дачыненне да Ганцаўшчыны.
Адзін выпадак, калі з цёплага, я б нават сказаў, “штучнага” месца, кіраўніка перасадзілі на іншае хлебнае месца, добра вядомы жыхарам раёна: былога старшыню райвыканкама Уладзіміра Столяра, які дапусціў правалы ў дзейнасці і быў звольнены з пасады, пасадзілі ў крэсла дырэктара «Баранавічыміжрайгаз». А гэта ж пры яго кіраўніцтве ў Ганцавічах велізарныя сродкі былі затрачаны на інвестыцыйныя праекты ААТ “Модуль”, якое стала банкрутам; патуранне і адсутнасць кантролю прывяло да неплацежаздольнасці КПД, які ўдалося выратаваць толькі пасля стадыі санацыі. Пры дзейнасці Столяра да банкруцтва скацілася і ПМК-7. Ліквідацыя ААТ “Харчавік” адбылася таксама ў часы, калі раён узначальваў Столяр. Нават адзіны ў раёне лагер “Чайка”, дзе цэлае лета адпачывалі дзеці, тады зачынілі. Пералічваць спіс страт можна доўга. Дарэчы, і на новым месцы справы пры У. Столяру сталі ісці горш, чым раней, калі меркаваць па паказчыках зарплаты. Яна зніжаецца ў параўнанні з іншымі арганізацыямі г. Баранавічы, і некаторыя работнікі арганізацыі пасля ўзначалення яе Столярам шукаюць лепшай долі.
Але калі Уладзіміра Міхайлавіча панізілі да дырэктарскага крэсла, то былога кіраўніка Баранавіцкага раёна Мікалая Язубца, якога А. Лукашэнка патрабаваў прыцягнуць да адказнасці, і, на мой погляд, не без садзеяння кіраўніцтва вобласці, “перасадзілі” ў цёплае месца на больш высокую пасаду – дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У верасні 2012 года на безальтэрнатыўных выбарах яго абралі дэпутатам парламента па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе, у якую ўваходзіць частка Ганцавіцкага раёна.
У 2012 годзе на нарадзе па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне, якая адбылася ў снежні, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму карупцыі і прывёў у прыклад упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Баранавіцкага райвыканкама. Як паведамляла газета “Інтэк-прэс”, Прэзідэнт паведаміў, што кіраўнік УКБ сістэматычна аплачвала за кошт прадпрыемства свае замежныя адпачынкі ў Арабскіх Эміратах і еўрапейскіх краінах. Губернатара вобласці Канстанціна Сумара Прэзідэнт спытаў:
– Вы старшыню Баранавіцкага райвыканкама звольнілі, так? Ці таксама паціху яго кудысьці засунулі?
– Распыталі і знялі з працы па прычыне шматлікіх пытанняў, – адказаў Канстанцін Андрэевіч.
– А грошы? – строга спытаў Прэзідэнт.
– І грошы ён вярнуў.
Пра якія грошы, што павінен быў вярнуць Мікалай Язубец, гаварылі Прэзідэнт і губернатар, гледачы не зразумелі. Але ў верасні 2012 года Мікалай Мяфодзьевіч быў звольнены з пасады кіраўніка Баранавіцкага райвыканкама. Тое, што «знялі з працы па шматлікіх пытаннях», як выказаўся Сумар, прайшло для М. Язубца ўдала. Цяпер ён займаецца заканатворчай дзейнасцю ў ніжняй палаце парламента. Нават калі потым яго ўжо не выберуць на наступны тэрмін, то на пенсіі яму таксама гараваць не прыйдзецца. Калі меркаваць па прыкладзе былога дэпутата Аляксандра Свірыда – атрымаць каля 8 млн рублёў пенсіі штомесяц няблага ў параўнанні з тым, што недэпутаты, таксама з вышэйшай адукацыяй, якія працавалі на вытворчасці, атрымліваюць у тры разы менш.
Народ, пэўна, узрадуецца, што з выхадам дэкрэта ўсё будзе па-іншаму. Як зазначыў Прэзідэнт, у Беларусі даўным-даўно вызначыліся з карупцыянерамі: месца ім у турме. “Развал працы падобны злачынству. А часта, можа, яшчэ больш значны і сур’ёзны для дзяржавы з пункту гледжання страт. І тут мы пяройдзем ад гутарак да справы: праваліў працу – ні на якое хлебнае месца працаўладкавацца такі нягоднік не зможа. Ні ў дзяржаўным сектары, ні ў прыватным – нідзе. Будзе падмятаць вуліцы – гэта калі ласка», – заявіў Прэзідэнт.
Хочацца верыць, што новы дэкрэт сапраўды стане кітайскай сцяной для тых кіраўнікоў, якія дапусцілі развал і карупцыю, і яны не знойдуць цёплага месца ў іншым крэсле начальніка.
Але пакуль што кіраўнікоў, якія “развалілі і праштрафіліся”, з венікамі на вуліцах ніхто не бачыў.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...