
Виталий Герасименя
Калі апусціць словы, што Лукашэнка будзе раіцца з народам, то адказ просты: чакаецца альбо павышэнне пенсійнага ўзросту, альбо зніжэнне памеру пенсій.
Відавочна, што без пенсійнай рэформы, як бы гэты момант ні адцягвала ўлада, не абысціся. Пра гэта кажуць і незалежныя эксперты. У краіне на аднаго пенсіянера прыходзіцца 1,3 працуючых. У Ганцавічах суадносіны пенсіянераў і працуючых увогуле 1:1.
Павышэнне пенсійнага ўзросту не выкліча задавальнення. Многія людзі жывуць, каб хоць як дацягнуць да пенсіі: хтосьці з-за абрыдлай і нецікавай працы, хтосьці з-за дурнога начальства ці безвыходнасці. Толькі частка людзей, якая адчувае ў сабе сілы, стараецца як мага надалей застацца на працы. Але ім таксама павышэнне пенсійнага узросту будзе нявыгадным. Бо зараз іх стымул у тым, што ёсць магчымасць атрымліваць адначасова і зарплату, і пенсію.
Важным з’яўляецца пытанне не толькі, у якім узросце выходзіць на пенсію, але і які прынцып размеркавання пенсійнага фонду будзе, калі рэформа адбудзецца. У Беларусі пенсійная сістэма зараз размеркавальная. У працуючых адбіраюць фактычна 35% ад зарплаты і размяркоўваюць па нейкім незразумелым прынцыпе, які адназначна несправядлівы! Хтосьці прарабіў 40 гадоў на трактары, глытаючы пыл кожны дзень , а хтосьці не працаваў і 10-ці гадоў, выклянчыў неяк групу па хваробе і зараз выглядае на 20 гадоў маладзейшым за свайго аднагодка. А пенсіі ў іх адрозніваюцца ўсяго на некалькі соцень рублёў. Былыя дэпутаты парламента атрымліваюць пенсіі амаль у тры разы большыя за таго ж трактарыста з 40-гадовым стажам.
А хто ведае, куды дзяваюцца адлічэнні ад зарплаты работніка, які не дажывае да пенсіі? Напрыклад, мой нябожчык-цесць Мікалай Гардзей, які адпрацаваў на рыбгасе «Лактышы» больш за 30 гадоў, а агульны стаж яго склаў 40 гадоў, не дажыў да 60-годдзя адзін год. На каго ён працаваў?
На “загніваючым” Захадзе ў многіх краінах накапляльная пенсійная сістэма. Рабочы, які працаваў да пенсіі, мае на пенсійным рахунку некалькі дзясяткаў, а то і сотні тысяч долараў. І калі здараецца, што памірае заўчасна, то грошы атрымліваюць яго дзеці, унукі. У нас усё праглытвае дзяржаўная сістэма размеркавання.
Якой будзе рэформа ў Беларусі і калі? Рызыкаваць у перадвыбарчы год і праводзіць сур’ёзную рэформу пенсійнай сістэмы Аляксандр Рыгоравіч, безумоўна, не будзе. Але ў тым, што пенсійны ўзрост будзе павялічвацца, сумненняў няма, гэта пытанне часу. Да таго ж, ёсць прыклады: пенсіянерамі ў Швецыі становяцца ў 67 гадоў, у Японіі ў 70. Добры стымул не паміраць… Добра, каб у тых, хто дажыве, і памеры пенсій былі такія ж, як на “загніваючым” Захадзе.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More