Вінаваты народ, але ёсць чаму радавацца
Нафта ў свеце таннее – паліва на АЗС у Беларусі даражэе. І чарговае, але першае ў гэтым годзе падаражэнне бензіна 13 студзеня аўтамабілісты сустрэлі з неадабрэннем.
Пётр Гузаеўскі
Але чаму ёсць незадаволеныя? Усё ж для народа, для дабрабыту людзей робіцца. З экранаў тэлевізараў кожны дзень, нібы экстрасэнсы, чыноўнікі і дыктары даюць жыхарам рэспублікі ўстаноўку, што ўсё пад кантролем, што ўсім трэба радавацца. “Вы шчаслівыя, вы самыя шчаслівыя, у вас цудоўны настрой, радуйцеся, скачыце і спявайце…” Як дрэнна ўсё ў іншых краінах і як добра ў сінявокай Беларусі. Галоўнае – няма вайны. Дык чаму не радавацца? Кошт паліва прывязаны да долара, а долар пераваліў за 14 тысяч. Самае дарагое дызельнае паліва ўсяго толькі 12 300 рублёў. Трэба радавацца? Канешне. Гэта туркменам трэба гараваць, бо ў іх адмянілі бясплатнае паліва. Лафа скончылася, калі кожнаму туркмену дзяржава бясплатна выдавала па 120 літраў бензіну ў месяц. У год сярэднестатыстычны туркмен мог атрымаць амаль 1,5 тоны паліва. А з 1 ліпеня 2014 года нормы адмянілі, і цяпер прыходзіцца плаціць за літр амаль па 3 тысячы бел. рублёў. Во дзе трэба бедаваць.
Праўда, там народ у гэтым не вінавацілі. А вось наш народ не такі. Калі здараюцца крызісныя моманты, то беларусы ўсё не так робяць як ім кажуць з высокіх трыбун. І, мабыць, на зло. Вывезлі у Расію больш за 350 мільёнаў долараў напрыканцы мінулага года – атрымалі дэвальвацыю. Абясцэніўся беларускі рубель на 30% — вінаваты народ. А хто ж яшчэ? Прэзідэнт жа папярэджваў і казаў: «Хотите обвала – бегайте по обменникам. Это все в руках граждан нашей страны. Кивать на руководство, на правительство, на Национальный банк сегодня неприемлемо».
Не паслухаліся, пабеглі ў абменнікі. Хаця не столькі ў абменнікі бегалі, колькі ў Расіі спустошвалі магазіны і аўтасалоны. Мала таго, перасталі давяраць не толькі кіраўнікам урада, але і Прэзідэнту. Казалі ж нам, што ўсё пад кантролем, што беруская валюта стабільная, што ў Беларусі не будзе так, як у Расіі. А тых хапуг, якія будуць цэны павышаць, «жэстачайшэ» пакараюць. Не паслухалі. Наадварот усё зрабілі. Кінуліся ратаваць свае грошы, каб хоць неяк не даць ім абясцэніцца. Даходзіла да таго, што некаторыя хапалі па некалькі тэлевізараў, пральных машын, адна жанчына купіла аж пяць газавых катлоў. Дзе і каму яна іх будзе потым прадаваць – невядома. Але, пэўна, жанчына палічыла, што такім чынам нашкодзіць і не дасць утрымаць стабільнасць. І апраўдваюцца потым, што дзяржава ўжо не аднойчы рабавала свой народ, таму слухаць і верыць нельга нікому.
І Аляксандра Рыгоравіча не паслухалі, які казаў: “Мы не собираемся бежать за Россией, это категорически запрещается… Колебания на российском валютном рынке не поддаются никакому осмыслению. Девальвировать валюту на этом фоне неприемлемо. У нас есть обязательства перед населением».
А. Лукашэнка адзначаў, што стабільнасць на валютным рынку – гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, усё астатняе – у руках насельніцтва.
Вярхушку і Нацбанка, і ўрада Прэзідэнт памяняў, толькі сказаць, што былыя кіраўнікі вінаватыя ў дэвальвацыі, публічна нельга. Інакш народ зноў не зразумее і зусім верыць перастане. Аляксандр Рыгоравіч казаў: «Пришел, отработал честно и добросовестно – получай все, что ты заслужил. Виноват – ну что ж, плохо работаешь – иди работай по специальности, но руководителем больше не будешь и никуда тебя никто не пристроит».
Абяцаў жа тым, хто праваліў работу, толькі ў дворнікі ісці. На пасадах Прэзідэнт ператасаваў кіраўніцтва, але ў дворнікі ніхто, аднак, не пайшоў.
Яшчэ адна радасць: акрамя народа, вінаватыя яшчэ краіны-суседзі. І аб’ектыўна гэта так. Знешнія фактары сур’ёзна ўздзейнічаюць на эканамічную сітуацыю ў нашай краіне. Крызіс, якія ліхарадзіць вялікую і багатую Расію, паўплываў, безумоўна, і на эканоміку Беларусі.
Але трэба аддаць належнае ўладзе. На сённяшні дзень хоць і не папулярнымі і прымусовымі мерамі, але рэзкі рост цэн пакуль спынены. Хоць непаслухмяныя бізнесмены так і намагаюцца не слухацца, а спадцішка цэны павялічваюць. А калі прадпрымальнікаў зробяць вінаватымі, народ зноў можна радавацца.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...