Круговіцкія школьнікі ведаюць кнігі не горш чым гаджэты
Пад час "Свята кнігі", якое адбылося 17 чэрвеня ў Вялікіх Круговічах, выхаванцы школьнага лагера “Алімпіец” пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, сярод якіх былі творы пісьменніка-земляка Віктара Гардзея.
“Наша мэта зацікавіць дзяцей кнігамі, і думаю, нам гэта ўдалося, бо ўсе дзеці былі задаволены мерапрыемствам і прызамі”, – расказала загадчыца Круговіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Фядосава.
Прызы атрымалі самыя актыўныя дзеці, якія прынялі ўдзел ў конкурсах. Лепшымі знатакамі загадак сталі: Ягор Гардзей, Ксенія Шут і Цімафей Аляксейчык. Добрыя веды ў вызначэнні герояў кніг паказалі: Мікіта Куцьеў і Марына Пакумейка.
Выдатнае дэкламаванне верша прадэманстрававаў Іван Пакумейка. Хлопчык выразна напамяць рассказаў верш “Зай, які лічыў варон” пісьменніка-земляка Віктара Гардзея, чым прыкаваў позіркі іншых дзяцей, якія ўважліва назіралі за сцэнай.
Таямніцы гэтаму дзейству прыдавала зялёны шацёр з ліствы шматвекавога дуба, які стаў відавочцай многіх падзей з гісторыі вёскі Вялікія Круговічы.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит