Ганцавіцкія ўмельцы пакарылі Брэст
Дыпломамі І і ІІ ступені, а таксама Ганаровай Граматай узнагароджаны ганцавіцкія майстры на абласным конкурсе сувеніраў "Берасцейскі падарунак", які адбыўся падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Брэсце. Таксама за ўдзел у свяце ўзнагароджана і народнае аматарскае аб`яднанне "Талака", якое выступіла з канцэртнай праграмай у конкурсе "Свет нашых захапленняў".
Майстры з Ганцавіч Віталь Шапялевіч і Ніна Казак атрымалі дыпломы на свяце Незалежнасці ў Бресце. / Фото: фота з архіву раённага Дома Рамёстваў
У намінацыі «Старадаўняе рамяство» майстрыха з в. Хатынічы Ніна Казак атрымала 1 месца. Журы ацаніла яе саматканыя ручнікі з традыцыйным ганцавіцкім арнаментам.
За ганчарныя вырабы майстар з Ганцавч Віталь Шапялевіч заняў 2 месца ў намінацыі «Зямля Берасцейская – наша натхненне».
Яшчэ адну ганцаўчанку, Лілію Кудравец, адзначылі граматай за «За асабісты ўклад у папулярызацыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ўдзел у заключных мерапрыемствах абласнога конкурсу сувеніраў «Берасцейскі падарунак».
Свае вырабы ганцавіцкія майстры выставілі на агляд-продаж у «Горадзе майстроў» у Брэсце.
«Цяпер ніводнае свята не абыходзіцца без выставы-продажу рукатворных прац народных умельцаў. І я магу сказаць, што сучасныя людзі з задавальненнем набываюць іх вырабы, бо майстэрства, якой прыйшло ад нашых продкаў, вельмі папулярнае цяпер», – сказала дырэктар ганцавіцкага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч.
Радавалі брэстчан сваім выступленнем і ганцавіцкія артысты, якія спявалі на Дзень Незалежнасці на сцэне ў брэсцкім парку імя Першага мая.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно