З архіва Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў
“Дзіўна, але вышываная нацыянальная адзежа на свяце карысталася найвялікшым попытам у пакупнікоў. Прычым, часцей куплялі дзіцячыя кашулі і для моладзі. І гэта негледзячы на іх немалы кошт! Такія рэчы сёння ў модзе”, – сказала Вольга Івановіч.
Кашуля з вышыўкай для дзіцяці, напрыклад, каштавала ад 50 рублёў, для дарослага ад 80-100 рублёў. Усё залежыць ад таго, колькі вышыўкі ёсць на ёй, зроблена яна рукамі ці гэта машынная праца, і ад іншага.
“Хто трошкі разумее ў гэтым, не спрачаліся з цаной, бо ведаюць, наколькі гэта карпатлівая праца…” – сказала майстар.
Майстры задаволены тым, што ім давялося пабываць на гэтым масштабным міжнародным свяце. Яны пазнаёміліся там з калегамі з іншых раёнаў Беларусі, і нават з суседніх краін: Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. Некаторыя людзі нават бралі кантакты Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў для дальнейшага супрацоўніцтва.
Акрамя дэманстрацыі народнай творчасці ў горадзе майстроў, на Купаллі ў Александрыі была насычаная праграма.
“Свята запомніцца надоўга, бо яно было яркім, цікавым, насычаным на творчыя праекты і мерапыемствы. Ды што казаць, там працавала пяць сцэн, на якіх выступалі як зоркі эстрады, так і народныя калектывы, і нават рок-гурткі. А салют які! Гэта нешта словамі неперадаваемае. Проста цуд нейкі!” – сказала ў захапленні Вольга Івановіч.
Узгадала яна і пра паветравае шоў з удзелам парашутыстаў, якія пранеслі над галовамі гасцей ў паветры 20-ці мятровы беларускі сцяг, і пра квест-гульню “У пошуках кветкі папаратніка”, і пра конкурс пляцення купальскіх вянкоў, і пра шматлікія майстар-класы, якія праводзілі народныя ўмельцы. Прычым у Александрыі таксама працавалі прадстаўнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва стран-суседзяў, якія пазнаёмілі са сваімі абрадамі і пачаставалі нацыянальнай ежай.
Гулянне традыцыйна прайшлі ў маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, непадалёку ад моста, які злучае не толькі два населеных пункта – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More