Сотні кніг атрымала бібліятэка ў падарунак

Больш за паўсотні чытачоў прынялі ўдзел ў дабрачыннай акцыі "Падаруй кнігу бібліятэцы". Яны аддалі каля сямісот экзэмпляраў кніг рознага накірунку ў раённую бібліятэку імя В.Ф. Праскурава. Адной з самых актыўных удзельніц мерапрыемства стала жыхарка горада Аксана Сіняўская, якая аднесла ў бібліятэку больш за 300 кніг.

Падараваныя чытачамі кнігі адразу ж з'яўляюцца на кніжных паліцах у раённай бібліятэцы.
Падараваныя чытачамі кнігі адразу ж з'яўляюцца на кніжных паліцах у раённай бібліятэцы. / Фото: Святланы Малышкі

Яшчэ адна чытачка, Ганна Дулік, прынесла 83 экзэмпляры кніг, а Вера Дайлід – 51 кнігу. Іншыя ўдзельнікі акцыі падаравалі бібліятэцы хто па некалькі дзесяткаў, а хто і па адной кнізе.

Як патлумачылі ў бібліятэцы, у асноўным гэта жаночыя раманы і дэтэктывы, але ёсць і класіка. З рарытэтамі, на жаль, ніхто з ганцаўчан развітацца не паджадаў.

Большасць з падараваных кніх адразу трапляе на кніжныя паліцы раённай бібліятэкі з надпісам на вокладцы «Падарунак чытача».

Нагадаем, што дабрачынная акцыя прадаўжаецца, і ў жадаючых яшчэ ёсць час прыняць у ёй удзел.

Из рубрики