Сям`я Кладзько – сярод прызёраў абласнога конкурсу «Уладар сяла»

Трэцяе месца ў абласным этапе спаборніцтва паміж маладымі вясковымі сем`ямі "Уладар сяла" заняла сям`я з вёскі Ганцавічы – Вера і Сяргей Кладзько з дочкамі Маргарытай і Алесяй. Першае месца заняла каманда з Пружанскага раёна, другое – са Столінскага. Усяго за званне ўладароў змагаліся 10 сямейных каманд з Брэстчыны падчас святкавання абласных "Дажынак" у Давыд-Гарадку на Століншчыне 2 верасня.

Сям'я Кладько: бацька Сяргей Міхайлавіч, матуля Вера Пятроўна, дочкі Алеся (8 гадоў) і Маргарыта (6 гадоў).
Сям'я Кладько: бацька Сяргей Міхайлавіч, матуля Вера Пятроўна, дочкі Алеся (8 гадоў) і Маргарыта (6 гадоў). / Фото: з старонкі ВКонтакте (#Молодежь#Ганцевщины).

Арганізатары конкурсу крыху змянілі ўмовы раённага этапа конкурсу, крыху іх ускладніўшы, пры гэтым галоўнай тэмай былі беларускія традыцыі. Усяго ўдзельнікам трэба было прайсці шэсць іспытаў: прадставіць візітоўку «Вітаем па-беларуску», конкурсы «Па дровы», «Вясковая эстафета», «Сялянскія прысмакі», «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі» і «Лепшы сельскі падворак».

Па словах Веры Кладзько, да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаліся каманды толькі ў нацыянальных касцюмах, ды і ў конкурсе «Сялянскія прысмакі» большай адзнакі заслугоўвалі таксама традыцыйна беларускія стравы. Яшчэ на суд журы ўдзельнікі павінны былі прадставіць фотаальбом са здымкамі свайго падвор`я, як яны яго аздабляюць і ўпрыгожваюць.

Па словах Веры Кладзько, напярэдадні конкурсу яна ўсю ноч, бадай, не спала, хвалявалася.

«Хацелася быць не горшымі за іншыя каманды, як след прадставіць наш раён, заявіць аб сабе, – сказала Вера Пятроўна. – Калі пасля першага і другога конкурсу мы зразумелі, што ідзём у першых радах, то вельмі радаваліся. Нас нават азарт узяў, асабліва падчас «сялянскай эстафеты», бо хацелася трапіць у тройку фіналістаў!«

Па словах жанчыны, журы прыйшліся даспадобы стравы беларускай кухні, якія яна прыгатавала: дранікі з мясам і галушкі з мясам.

«Іншыя каманды гатавалі караваі, пірагі і нават курыцу запечаную. У нас жа была беларуская кухня, і мы не прагадалі: журы з задавальненнем спрабавалі тое, што я нагатавала, і вельмі хвалілі«, – расказала Вера Пятроўна.

Конкурс «Па дровы» запомніўся канкурсантам тым, што падчас яго сем`і павінны былі распілаваць бервяно на тры часткі, пасекчы іх на дровы і ўжо з іх выкласці слова «лад».

За перамогу ў абласным этапе конкурса «Уладар сям’я» сям`я атрымала мульціварку і ганаровую грамату. А вось прадстаўляць Брэстчыну  на рэспубліканскім этапе «Уладара сяла» будуць фіналісты конкурса.

«Нам казалі, што сем`і з гэтага раёна ўжо не першы год становяцца пераможцамі. Таму трапіць у тройку фіналістаў, дзе вельмі вялікая канкурэнцыя і моцныя сапернікі – вельмі прэстыжна, я лічу. Мы вельмі рады такому выніку«, – сказала Вера Кладзько.

Из рубрики