Каб жыць багата, ганцаўчане запалілі агмень
Упершыню ў раённым Доме рамёстваў адбылося арыгінальнае свята – восеньскі кірмаш, які прайшоў у мінулую суботу, 7 кастрычніка. Падчас яго госці мерапрыемства далучыліся да абраду ссыпання агульнага Багача, а таксама зрабілі лялькі-зернавушкі, якія здаўна сімвалізуюць дабрабыт і багацце.
Гурт "Хатовічы" з вёскі Хатынічы паспявалі абрадныя песні, якія звычайна спяваюць на свята Багач. / Фото: Святланы Малышка
Мерапрыемства было прымеркавана да заканчэння збору ўраджая і да першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
Удзельнікі мерапрыемства набралі зерня ў жменькі, потым ссыпалі яго ў кошык і загадалі жаданне, каб гэты год быў для ўсіх прысутных багатым і шчаслівым. Дырэктар Дома рамёстваў запаліла свечку.
Падчас кірмашу кожны мог пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, зрабіць незвычайны падарунак на майстар-класах (ляльку-зернавушку ці пацеркі з жалудоў), набыць рукатворны сувенір на кірмашы, сфатаграфавацца у вянку з кляновых лісцяў ў беларускім стылі, паслухаць музыку і патаньчыць, а таксама пакаштаваць каравай з мёдам.
Урачыстыя дажынкавыя песні і вясёлыя прыпеўкі праспявалі фальклорны калектыў “Хатовічы”, а танцавальную вечарынку з майстар-класам зладзілі гурт “Крынічка” (абодва з вёскі Хатынічы).
Фотарэпартаж са свята глядзіце тут.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит