“Бацька атаман” наведаў Круговічы

Народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Бацька атаман”наведаў 22 кастрычніка вёску Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна і пацешыў вяскоўцаў сваёю творчасцю. На канцэрт прыехалі жыхары не толькі з суседніх вёсак  Дзяніскавічы і Агарэвічы, але  і з райцэнтра.

Ганцаўшчыну артысты ўжо наведвалі пазалетась, яны выступілі тады на свяце вёскі. Артыстаў так упадабалі вяскоўцы, што работнікі Круговіцкага Дома культуры вырашылі запрасіць ансамбль у госці яшчэ раз. Нягледзячы на тое, што кошт квітка для жыхароў вёскі быў дастаткова істотны – 8 рублёў, глядацкая зала была амаль запоўнена (было прададзена каля сотні білетаў). Нават гарадскому Дому культуры іншы раз цяжка сабраць  такую колькасць гледачоў на падобныя мерапрыемствы.

Спевакі не толькі радавалі гледачоў песнямі, але і захаплялі паказальнымі выступленнямі з халоднай зброяй, пераконваючы гледачоў у сваім майстэрстве валодання шаблямі.

Прысутным настолькі спадабалася выступленне ансамбля, што яны яшчэ доўгі час не хацелі разыходзіцца і дзяліліся паміж сабой уражаннямі ад канцэрта.  

Из рубрики