Дзяці гулялі ў вяселле ў Доме рамёстваў
Пра старадаўнюю традыцыю на вяселлі, падчас якой маладыя садзіліся на кажух, каб набыць добрай сямейнай долі, у гэты чацвер, 26 кастрычніка, даведаліся выхаванцы старэйшай групы ДУА “Яслі-сад №5”. Супрацоўнікі Дома рамёстваў пазнаемілі іх і з іншымі народнымі традыцыямі: чаму сям’я маладой магла выкаціць гарбуз і калі абавязкава на стол падавалі яечню, дзецям прапанавалі ўпрыгожыць дугу і каравай кветкамі, пагуляць ў розныя абрадавыя гульні, патанцаваць і пачаставацца караваем.
Падчас правядзення абрада вяселля ў Доме рамёстваў выхаванцы дзіцячага садка даведаліся пра традыцыі продкаў. / Фото: Святланы Малышка
Маленькім удзельнікам мерапрыемства расказалі пра некаторыя абавязковыя этапы вяселля. Падчас сватання сваты ехалі з боку жаніха ў дом нявесты. Калі сям’я нявесты была супраць шлюбу, гасцям выкочвалі гарбуз. Калі жаніх быў чаканы, накрывалі застолле.
Праз тыдзень пасля ўдалага сватання адбываліся заручыны. Фактычна, гэта сямейныя пасядзелкі перад вяселлем, падчас якіх вырашаліся ўсе пытанні, ад даты шлюбу да колькасці гасцей, а маладыя абменьваліся пярсцёнкамі. Традыцыйныя рытуальныя страва – яечня, таму пасля заручынаў дзяўчына лічылася “заетай” ці “заручанай”.
Апошнім перадшлюбным этапам вяселля была суборная субота, ці вянкі. Дзяўчаты плялі вянок для нявесты, рабілі кветкавыя ўпрыгожванні, якія пазней зашпіляць моладзь. Калі дакладней, гэта аналаг сучасных дзявочнікаў і хлапечнікаў.
А пасля наступала вяселле: вясёлае свята, падчас яго адбывалася мноства розных абрадаў. У адным з іх – пасядзець на кажуху – дазволілі паўдзельнічаць і выхаванцам дзіцячага садка: дзяўчынкі садзіліся на кажух у нявесціным вянку, хлапчукі – у жаніховым капелюшы. А раней нявесту садзілі на кажух, каб ў яе была добрая жаноцкая доля.
Глядзіце фотарэпартаж:
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.