Падарункі да юбілею Якуба Коласа

Такім чынам Ганцаўшчына далучылася да плыні рэспубліканскіх свят, прысвечаных творчасці юбіляра. Дзясяткі дарослых і дзяцей Ганцаўшчыны прайшліся па вясковых вуліцах, па якіх хадзіў пісьменнік падчас працы настаўнікам і дзе меў зносіны з героямі сваёй аўтабіяграфічнай аповесці “У палескай глушы”.

У вясковай школе ў Люсіна працуе літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа, які быў створаны  у 1982 годзе. 

Люсіна назаўсёды пасялілася ў сэрцы маладога настаўніка, бо менавіта тут ён атрымаў свой першы працоўны вопыт і сустрэў сваю першае каханне – Ядвісю, якая, на жаль, у хуткім часе пакінула вёску. Моцныя ўражанні і перажыванні ад расставання паслужылі штуршком для напісання трылогіі “На ростанях”.

Вучаніца 10 класа Агарэвіцкай СШ Аліна Дулік прадэкламавала верш Якуба Коласа “У родных мясцінах”.

Каб адзначыць прыналежнасць літаратурнага песняра да Люсіна, жыхары вёскі ўкаранілі назвы, і на сённяшні дзень “На ростанях” і “Ядвіся” – гэта вясковыя гандлёвыя кропкі. У гонар Якуба Коласа названа адна з галоўных вуліц Люсіна. У вясковай школе працуе літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа, які быў створаны у 1982 годзе да 100-гадовага юбілею.

Менавіта ў гэтым школьным музеі пабывалі ўдзельнікі мерапрыемства пасля наведвання месца, дзе стаяла ранейшая школа. У музеі госці мерапрыемства даведаліся не толькі пра творчасць паэта, але і пазнаёміліся з экспазіцыяй “Хата палешука”, дзе захоўваецца шмат рэчаў сялянскага побыту ранейшых часоў.

Прысутныя шчыра дзяліліся сваімі эмоцыямі. “Я нарадзілася і вырасла ў Люсіна і ганаруся, што свой лёс з нашай вёскай звязаў і Якуб Колас. Аб ім мне шмат расказвала прабабуля Кацярына Андрэеўна Цялушка”, – падзялілася ўспамінамі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Здрок. Па яе словах, асаблівую любоў да беларускай мовы і творчасці паэта ёй прывіла настаўніца-мовазнаўца Ганна Мурсалім.

Руплівая праца зацікаўленых людзей не спыняецца і па сённяшні дзень. Дзякуючы іх намаганням ДУА “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” год таму атрымала гэтае гучнае імя, якое абавязвае да больш глыбокага ведання твораў не толькі Якуба Коласа, але і іншых мастакоў беларускага слова.

Каб прыцягнуць яшчэ больш увагі да творчасці Якуба Коласа і даць ім магчымасць адчуць мясцовы каларыт, былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд прапанаваў пракласці да Целяшова Дуба турыстычную сцяжынку. Каб спрыяць пашырэнню магчымасцей трансляцыі новага цікавага матэрыялу пра юбіляра і іншых выдатных людзей рэгіёна, кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў уручыў дырэктару Люсінскай установы адукацыі Валянціне Зялёнка сертыфікат на набыццё тэлевізара.

Прыемным падарункам для прысутных стала дэкламацыя вершаў класіка. Рэдкую магчымасць пачуць беларускую мову з вуснаў дзяцей падаравалі школьнікі Ганцаўшчыны, якія сталі фіналістамі раённага літаратурнага конкурсу: гімназісты Ягор Муха, Вера Амельяновіч, Дана Ільіна, Юлія Шкут і вучаніца Агарэвіцкай СШ Аліна Дулік.

Вершы моцна кранулі слухачоў, бо ў кожным творы паэт усхваляе простага чалавека, яго пачуцці, прапагандуе свабоду і любоў да радзімы і мовы. Як прадэкламаваў Ягор Муха, Якуб Колас пакінуў наказ: “Захоўваць, зберагаць зямлю, абараняць і песціць мову, таму што на сваём вяку мы, беларусы, маем слова!”

Даведка:

Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч нарадзіўся 3 лістапада 1882 года недалёка ад сяла Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне ў сям`і сялян. Бацька паэта працаваў лесніком у князя Радзівіла.

З 12 гадоў Якуб Колас пачаў пісаць вершы. Скончыў Нясвіжскую семінарыю і ў 1902 годзе прыехаў настаўнічаць у Люсіна, пазней працаваў у Пінкавічах. У 1906 годзе ў газеце “Наша доля” быў надрукаваны першы верш. У гэтым жа годзе Якуб Колас быў арыштаваны за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з`ездзе. Тры гады турэмнага зняволення адбываў у Мінску. У 1913 годзе ажаніўся з Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, якая нарадзіла паэту трох сыноў.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago