Пад такім дэвізам народны клуб майстроў “Багач” арганізаваў майстар-клас па стварэнні навагодняй паштоўкі ў стылі выцінанкі для маладых інвалідаў і іх бацькоў. Майстар-клас праводзіла майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч.
Спачатку яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй паходжання выцінанкі, матэрыяламі і тэхналогіяй выраба, асноўнымі этапамі яе выканання. Пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства самі паспрабавалі выразаць нарыхтоўкі з паперы (навагоднюю ялінку, анёла і сімвал 2018 года – сабаку) для будучай паштоўкі. Калі ўсе нарыхтоўкі былі выразаныя, ўдзельнікі аформілі віншавальныя паштоўкі з надпісамі “З Калядамі і Новым годам”!
Выраб паштоўкі-выцінанкі стварыў навагодні настрой, з’явіўся добрым самаробным падарункам, а таксама садзейнічаў выхаванню цікавасці да беларускіх народных рамёстваў.
Яшчэ адным мерапрыемствам, якое арганізваў народны клуб майстроў “Багач” на мінулым тыдні, стаў майстар-клас па пляценні з папяровых трубачак для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, на якім прысутныя змаглі зрабіць сімвал Калядаў – казу з зоркай. Майстар-клас праводзіла майстар Наталля Юрава, якая працуе выхавальнікам дашкольнай установы Яслі-сад №5 г. Ганцавічы.
Спачатку яна расказала, з якой паперы рабіць трубачкі, чым іх фарбаваць, як сушыць. Пасля чаго, усе разам паспрабавалі накруціць трубачак і навучыліся плясці казу з зоркай. Пляценне з газетных трубачак – вельмі займальны і карысны занятак, які вельмі спадабаўся ўдзельнікам майстар-класа. Кожны змог зрабіць сабе падарунак да надыходзячых Каляд і добра правесці час.
Завяршыўся перадкалядны тыдзень адкрыццём выставы-конкурсу “Цуд на Каляды”, на якой прадстаўлена 45 конкурсных работ з усяго раёна ў розных намінацыях: “Калядны малюнак”, “Калядная зорка”, “Калядная маска” і “Калядная кампазіцыя”. Падчас мерапрыемства госці акунуліся ў чароўную калядную атмасферу, даведаліся пра асноўныя традыцыі святкавання Каляд на Беларусі, узгадалі пра калядныя звычаі, якія захаваліся і да нашага часу.
Сапраўдная чароўная атмасфера склалася дзякуючы выступленню ўзорнага ансамбля народных духавых інструментаў “Дударыкі” ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.
Падчас мерапрыемства адбылась прэзентацыя традыцыйнага беларускага лялечнага тэатра Батлейка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў. Прысутныя, як дзеці, так і дарослыя, з захапленнем глядзелі каляднае прадстаўленне “Цар Ірад”, у аснову якога пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Хрыста. Дзеянне п’есы суправаджалася цудоўнай музыкай, якую стваралі дудка і цымбалы.
На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прыняць удзел у майстар-класах па саломапляценні і выцінанцы. Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў выглядзе каляднай зоркі правяла дырэктар Дома народнай творчасці в.Ганцавічы Валянціна Занька. Падчас майстар-класа прысутныя даведаліся пра гісторыю саламянага павука і яго сакральным сэнсе і самі паспрабавалі яго зрабіць і ўпрыгожыць.
Калядная пара адкрыта – чароўная і вясёлая! Запрашаем на Каляды ў Дом рамёстваў, дзе кожны даведаецца пра Каляды, Новы год і Раство! Пазнаёміцца з традыцыйным беларускім лялечным тэатрам, паглядзіць батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”, адправіцца ў калядныя прыгоды з Свінтусам, Козачкай і Сабакам.
У праграме майстар-класы і гульні для розных узростаў. Будзе цікава і дзецям, і дарослым! Чакаем! З надыходзячымі святамі!
Запіс па тэлефоне 2-21-48.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More