Пераможцы конкурсу “Цуд на Каляды” узнагароджаны
Вынікі выставы-конкурсу “Цуд на Каляды”, які доўжыўся ў раённым Доме рамёстваў больш за месяц, былі агучаны падчас каляднай сустрэчы “Шчодры вечар”. Падзея адбылася 13 студзеня, дзе ў святочнай атмасферы аўтары лепшых работ атрымалі падарункі і дыпломы.
Гран-пры конкурса "Цуд на Каляды" атрымаў малюнак Сабрыны Сяргейчык (11 “А” клас, СШ №3 г. Ганцавічы). / Фото: з архіва Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў
Нагадаем, што ў конкурсе ўдзельнічалі 45 арыгінальных вырабаў у розных намінацыях: малюнкі, кампазіцыі, маскі, зоркі, выкананыя ў розных тэхніках.
Па выніках конкурса, узнагароджаны наступныя ўдзельнікі:
Намінацыя “Калядны малюнак”:
– Дыплом І ступені 1-ай узроставай катэгорыі – Валерыя Сарока (6 клас, СШ №2 г. Ганцавічы);
– Дыплом ІІ ступені 1-ай узроставай катэгорыі – Ганна Занька (4 клас СШ №2 г. Ганцавічы);

– Дыплом ІІІ ступені 1-ай узроставай катэгорыі – Данііл Косач (2 “Г” клас, СШ №3 г. Ганцавічы);

– Дыплом І ступені 2-ой узроставай катэгорыі – Сабрына Сяргейчык (11 “А” клас, СШ №3 г. Ганцавічы). Таксама дзяўчынка атрымала гран-пры (галоўны прыз конкурса) за свой малюнак.

– Дыплом І ступені 3-яй узроставай катэгорыі – Юлія Валер’еўна Сукач (30 гадоў, Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы).

Намінацыя “Калядная зорка”:
– Дыплом І ступені 1-ай узроставай катэгорыі – Эвеліна Мінько (4 клас, Хатыніцкая СШ);

– Дыплом І ступені 2-ой узроставай катэгорыі – Аліна Супрун (10 клас, Ганцавіцкая СШ);

– Дыплом І ступені 3-яй узроставай катэгорыі – Наталля Канстанцінаўна Шэсцюк (гурток “Натхненне” Раздзялавіцкая СШ);

Намінацыя “Калядная кампазіцыя”
– Дыплом І ступені 2-ой узроставай катэгорыі – Наталля Кліменка (СШ №3 г. Ганцавічы);

Намінацыя “Калядная маска”:
– Дыплом І ступені 1-ай узроставай катэгорыі – Аляксандра Хілюціч (2 клас, Малькавіцкая СШ).

Акрамя гэтага, ганцаўчане самі выбіралі аўтара лепшай працы, прагаласаваўшы за яго у соцсетках. Найбольш упадабанняў і прыз сімпатый ад гледачоў (глядзіце ў намінацыі “Калядная кампазіцыя”) атрымала Наталля Кліменка (СШ №3 г. Ганцавічы).
Як адбывалася свята, падчас якога канкурсанты «Цуда на Каляды» атрымалі ўзнагароды, глядзіце ТУТ.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно