Выстава мастачкі – «Мая гісторыя ў фарбах»

Больш за 20 работ будзе прадстаўлена на  выставе ганцавіцкай мастачкі Веранікі Лебедзевай “Мая гісторыя ў фарбах”, адкрыццё якой запланавана на аўторак 6 лютага а 17 гадзіне  ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2). 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках: акрыл, алей, акварэль, пастэллю, і розныя па жанру: партрэт, пейзаж, а таксама нацюрморт.

Вераніка Лебедзева –  з’ява ў мастакоўскім жыцці нашага краю. Яна выдатны лірык пейзажу, цудоўны чалавек па жыцці. Вельмі прыемна адзначыць, што гэты чалавек-творца плённа працуе на карысць выяўленчага мастацтва Ганцаўшчыны.

Як мастак, Вераніка мае свой почырк і стыль. Яе жывапісная манера выканання арыгінальная. Але яна не спыняецца на дасягнутым, не баіцца эксперыментаваць, змешваць не толькі фарбы, але і стылі, спрабаваць сябе ў розных жанрах і кірунках.

Наведаць выставу можна з 5 па 28 лютага. Кошт 50 кап.

Падрабязней па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем!

Из рубрики