Нарадзілася Вераніка Лебедзева 8 кастрычніка 1981 года ў вёсцы Шашкі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2003 годзе Вераніка паспяхова скончыла Кобрынскі вышэйшы мастацкі каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў і пачала працаваць кіраўніком гурткоў мастацкай творчасці РЦДзЮТ.
У 2009 годзе скончыла завочны факультэт БДзПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “выяўленчае мастацтва і чарчэнне, народныя мастацкія промыслы”.
Як мастак, Вераніка мае свой почырк і стыль. Яе жывапісная манера выканання арыгінальная. Яна не баіцца эксперыментаваць, змешваць не толькі фарбы, але і стылі, спрабаваць сябе ў розных жанрах і кірунках.
На адкрыццё былі запрошаны сябры і проста знаёмыя мастачкі, якія ў нязмушаных абставінах і цёплай, сяброўскай атмасферы пагутарылі з Веранікай Васільеўнай і задалі ёй пытанні, якія цікавяць іх. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 20 работ, выкананых ў розных тэхніках: алей, акварэль, пастэль, і розныя па жанру: партрэт, пейзаж, а таксама нацюрморт.
Выстава “Мая гісторыя ў фарбах” здзіўляе не столькі колькасцю работ, колькі багаццем палітры, сюжэтаў, жанраў, тэхнік. Кожная з карцін мае адметныя асаблівасці і выканана ў сваёй арыгінальнай тэхніцы, таму кожная з іх, безумоўна, заслугоўвае ўвагі.
Сярод яе работ сустракаюцца нацюрморты: “Нацюрморт з гарлачом”, “Нацюрморт з самаварам”; пейзажы, якія адлюстроўваюць вобраз родных краявідаў: “Лес ля Малых Круговіч”, “Восень у Шашках”, “Шлях на Малыя Круговічы”, “Свята-Георгіеўская царква ў В. Круговічах”, а таксама партрэты: “Натуршчыца”, “Натуршчык”, “Партрэт Аляксея”, “Партрэт маці”. Асобнай увагі заслугоўвае карціна “Ганцавіцкі хлеб”, створаная ў 2008 годзе падчас вучобы ва ўніверсітэце.
Адна з наведвальніц выставы, намеснік дырэктара РЦБС па працы з дзецьмі Аксана Карповіч, падзялілася сваімі ўражаннямі: “Мне вельмі прыемна быць запрошанай на падобную цырымонію і асабліва прыемна было ўбачыць на выставе пейзажы родных для мяне краявідаў, якія дазволілі мне акунуцца ў дзяцінства”.
Кожны мастак ведае шмат розных тэхнік і інструментаў, у якіх і якімі можа працаваць, але кожны выбірае для сябе нешта сваё. Вераніцы Васісьеўне больш за ўсё падабаецца пісаць пастэллю, а любімы жанр – партрэт.
Безумоўна Вераніка Лебедзева – з’ява ў мастакоўскім жыцці нашага краю. Яна выдатны лірык пейзажу, цудоўны чалавек па жыцці. Прыемна адзначыць, што гэты чалавек-творца плённа працуе на карысць выяўленчага мастацтва нашай малой радзімы.
Вераніка не спыняецца на дасягнутым. У марах мастачкі ўдасканаліць алейны жывапіс, авалодаць майстэрствам сталых мастакоў – аб’ёмным жывапісам і адкрыць сваю ўласную майстэрню, зрабіць сваё хобі асноўнай крыніцай дабрабыту. Вераніка Лебедзева актыўна ўдзельнічае ў розных конкурсах, выставах, фестывалях.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More