З канцэрту-паказу вярнуліся з Ганаровай граматай
21 лютага Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з дзіцячым фальклорным калектывам “Раўчукі” народным фальклорна-этнаграфічным гуртом “Завіца” Раздзялавіцкага СДК прадставілі Ганцавіцкі раён на абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”, якое прайшло ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.
Фото: з архіву Дома рамёстваў
Мэтай гэтага свята з’яўляецца прыцягненне найбольшай увагі грамадства да роднай мовы, а таксама павышэнне цікавасці да лепшых традыцый нацыянальнага адзення, знаёмства з асаблівасцямі традыцыйнага касцюма Брэстчыны.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя фотакаталога “Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Брэстчыны”, у якім сабрана больш за 100 арыгінальных касцюмаў з 15 раёнаў вобласці, у тым ліку Ганцавіцкага. Таксама была налажана выстава адноўленых і стылізаваных строяў, дзе Ганцавіцкі і Маларыцкі раёны прадставілі свае калекцыі адзення.
Ад Ганцавіцкага раёна калекцыю стылізаваных касцюмаў прадставілі майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.

Тканыя ці вышываныя жаночыя і мужчынскія сарочкі, спадніцы, паясы, заплечнікі і торбы – ўсё гэта змаглі ўбачыць наведвальнікі выставы.
За захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагроджаны Ганаровай граматай.

У межах свята роднай мовы адбыўся этнаграфічны канцэрт-паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль”.
Для гледача гэта была ўнікальная магчымасць убачыць каля 200 народных касцюмаў і непаўторных элементаў самабытнага адзення.
Адмысловае адзенне, багата арнаментаванае абярэжнымі ўзорамі,прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыва “Раўчукі” (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК: Дзіяна Варвашэвіч, Таццяна Рабцэвіч, Яна Русакевіч, Вераніка Купрэйчык, Ангеліна Крупеніч, Алёна Васілевіч, Юлія Валуевіч, Яўген Ланец і Андрэй Рабцэвіч.

Адбывалася гэта пад самабытныя спевы народнага фальклорнага-этнаграфічнага гурта “Завіца” (кіраўнік Людміла Рабцэвіч) Раздзялавіцкага СДК, падчас дзівоснай вясельнай традыцыі, якая дайшла да нашых дзён — апрананне маладой.

Напрыканцы свята ўдзельнікі этнаграфічнага канцэрта-паказу аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль” Ганцавіцкага раёна былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай за захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”.

Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” таксама быў узнагароджаны Народны фальклорна-этнаграфічны гурт “Завіца” Раздзялавіцкага СДК (кіраўнік Людміла Рабцэвіч).
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.