Ганцавіцкі шашыст выдаў кнігу пра люсінцаў

«Што я пражыў за сваё жыццё, тое ўсё ў галаве і стаяла. У памяці шмат цікавых жыццёвых сюжэтаў было, – гаворыць Мікалай Сямёнавіч. – Увосень сябра прапанаваў мне надрукаваць кнігу, і вось атрымаўся зборнік гісторый пад назвай «Родам з Палесся».

У кнізе на 77 старонках змешчаны 46 апавяданняў, старонка смяшынак і анекдотаў. Ёсць апавяданні пра партызан і іх дзейнасць падчас жыцця ў палескіх балотах, пра банду… А ёсць і смешная гісторыя пра вяскоўцаў, якія пасля гулянкі на вяселлі на п`яную голаву памяняліся жонкамі на адну ноч. Шмат апавяданняў з`яўляюцца, аўтабіяграфічнымі, дзе аўтар расказвае пра сваё каханне, пра сваё захапленне шашкамі, пра паходы ў грыбы ды пра гульні з унукамі. Але большасць сюжэтаў узята з жыцця люсінцаў.

«Помню з дзяцінства, як збіраліся ў нашай хаце мужчыны і гаманілі аб усім, што адбываецца ў вёсцы. Яны ўспаміналі падзеі вайны, расказвалі розныя гісторыі пра людзей і жывёльны свет. А я на печ залезу ды слухаю – здавалася тады, каб да раніцы не разыходзіліся, то я ўсё слухаў бы», – ўспамінае Мікалай Рылка.

Ганцаўчанін кажа, што захапляўся вершамі са школы, потым закінуў гэты занятак, бо не хапала часу. А як выйшаў на пенсію, пачаў пісаць апавяданні. Запісваў гісторыі са свайго жыцця і жыцця аднавяскоўцаў. За два гады сабраўся стос рукапісаў, і калі сябра прапанаваў выдаць кнігу, то Мікалай згадзіўся. Рукапісы аддаў у набор у чэрвені 2017 года. А ў снежні кніга была падпісана ў друк. У свет выйшла 25 экзэмпляраў: 20 для аўтара і пяць выдавец пакінуў сабе. Выдавецтву паспрыяла грамадскае аб`яднанне «Фізкультурна-спартыўны клуб інвалідаў «Ветразь».

“Памятаю доўгія зімовыя вечары ў нашай хаце: на стале гарыць лямпа, а за сталом на лаве сядзяць мужчыны і вядуць розныя гаворкі… Я залез на печ, тут мне цёпла і ўтульна, адсюль усё ў хаце відаць і чуваць.”
Мікалай Рылка, кандыдат у майстры спорту па шашках

Творчасці паспрыялі шашкі

Ганцаўчанін пазнаёміўся з выдаўцом на спаборніцтвах па шашках у Балгарыі. Мікалай Рылка з`яўляецца кандыдатам ў майстры спорту па шашках. Пачаў гуляць у шашкі пасля арміі. Калі паехаў вучыцца на курсы трактарыста-машыніста, выступаў на спаборніцтвах за СМУ. Потым яго накіравалі на першынство вобласці і «пабілі». «Я быў перадапошнім, і гэта мяне зачапіла. А я ж па натуры спартсмен. Спартыўны дух вымусіў асвоіць шашкі. Я ўзяў кнігу ў бібліятэцы і трэніраваўся», – успамінае ганцаўчанін.

Да распаду Савецкага Саюза ён выпісваў спецыяльную літаратуру па пошце. У хатняй бібліятэцы ёсць больш за дзесяць кніг па шашках і каля ста рыжскіх часопісаў «Шашкі». Шашыст кажа, што замежная мова часопісаў не перашкаджае разуменню. Галоўнае, мець жаданне вучыцца. Ганцаўчанін злаўчыўся і разумеў анатацыю гульні нават на замежнай мове Галоўным арыентырам служылі лічбы.

Па сённяшні дзень Мікалай Рылка захапляецца шашкамі і ўдзельнічае ў спаборніцтвах. Вось нядаўна скончылася першынство па шашках, дзе ён выйграў усе партыі. Нават нічыёй нікому не даў.

З кранаўшчыкоў пайшоў у гандляры

Мікалай Рылка родам з Люсіна. Нарадзіўся ў 1949 годзе ў сям`і сялян. Бацькі выгадавалі траіх дзяцей, Мікалай быў старэйшым. Пасля васьмі класаў працаваў у леспрамгасе на станцыі Люсіна. Марыў паступіць у тэхнікум спорту і культуры, але балаў не хапіла. Працаваў на заводзе КПД, скончыў вячэрнюю школу і вывучыўся на кранаўшчыка. Пасля пайшоў у армію. Вярнуўся і год працаваў грузчыкам на былым прадпрыемстве «Харчавік». Далей 25 гадоў працаваў кранаўшчыком маставога крана на заводзе КПД. Потым 15 гадоў гандляваў рознай дробяззю на кірмашы.

Ганцаўчанін мае дваіх дзяцей і пяцярых унукаў. Жыве Мікалай з жонкай Лідай па гарадскім укладзе. Гаспадаркі не трымае. Любіць паглядзець добрыя фільмы. У цёплы сезон выбіраецца ў лес на ціхае паляванне. Грыбы сам не гатуе, бо не любіць кухонную справу. «Гатаваць не люблю, але з голаду не памру. Неяк жонка была ў ад’ездзе і дзеці пакінулі ў мяне ўнука на два тыдні. Дык я гатаваў яму і першае, і другое, і трэцяе. Унук сказаў, што дзед – лепшы повар у свеце», – смяецца Мікалай Сямёнавіч.

Свой вольны час пенсіянер, акрамя гульні ў шашкі і забаў з дзецьмі, прысвячае напісанню новых апавяданняў. «Цяпер пішу аповесць пра Люсіна. Эпілог ужо ёсць, а я ў сярэдзіне капаюся», –расказвае ганцаўчанін. Здаецца, цікавыя апавяданні самі выскокваюць з яго галавы. Нездарма ж ён нарадзіўся ў Люсіна, дзе некалі настаўнічаў Якуб Колас. Знакаміты беларускі пясняр нібы абудзіў палескую зямлю, якая па сённяшні дзень нараджае і ўзгадоўвае майстроў слова.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

2 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

2 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

22 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

24 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago