ТОП-10 самых прадаваемых кніг
Меркаванні, што друкаваныя кнігі не чытаюць, што кніжныя магазіны знікнуць у хуткім часе разам з бібліятэкамі, не адпавядаюць рэчаіснасці. У гэтым можна пераканацца, калі пэўны час правядзеш у кніжным магазіне «Белкніга». У кніжнае прадпрыемства «Белкніга» сёння ўваходзяць 107 магазінаў. Ёсць такі магазін і ў Ганцавічах.
Школьнікі цікавяцца класічнай літаратурай і фантастыкай. / Фото: Пётр Гузаеўскі
Канешне, зараз няма такога, каб у кнігарнях стаялі чэргі, а ў 90-х гадах было такое, што нават у вясковых кнігарнях пакупнікі займалі чаргу за некалькі гадзін да іх адкрыцця. Але і цяпер людзі купляюць кнігі, якія зноў становяцца прадметамі не толькі моды, але прыкметай элітнасці і адукаванасці чалавека.

Так лічаць не толькі аматары кнігі, але і прадаўцы, якія адзначаюць рост попыту на кніжную прадукцыю.
Мы з калегамі з Брэста і Маладзечна параўналі, якія кнігі купляюць у розных гарадах, паразмаўлялі з прадаўцамі інтэлектуальных скарбаў і склалі рэйтынг самых запатрабаваных пакупнікамі выданняў.
Загадчык маладзечанскай кнігарні «Спадчына» Сяргей Субаткоўскі, які можа на паліцах магазіна знайсці любую кнігу, кажа: «Нашы чытачы – інтэлігентныя і інтэлектуальныя людзі. Што вы! Пытаюцца пра такія кнігі, што дзіву даешся. А мы, у сваю чаргу, імкнёмся дагадзіць пакупніку, па яго запыту можам дастаць амаль любую кнігу». Па яго словах, калі якой-небудзь кнігі ў продажы няма, у магазіне аформяць заяўку і дашлюць яе ў Мінск, у «Белкнігу». Адтуль ужо неабходны экзэмпляр абавязкова дойдзе да свайго чытача.
Пакупнікам «Белкнігі» прапануюцца розныя акцыі, напрыклад, другую кнігу такога ж выдання чытач можа забраць з кнігарні абсалютна бясплатна. А яшчэ многія выданні можна купіць са значнай зніжкай.

У Ганцавічах попыт на кнігі таксама разнастайны: акрамя класікі, як беларускай і рускай, дзе ў ТОПе творы Уладзіміра Караткевіча, Святланы Алексіевіч, Міхаіла Булгакава, Льва Талстога і Мікалая Гогаля, на перадавых пазіцыях вучэбная літаратура, даведнікі для паступлення. Потым ідзе дзіцячая літаратура, тым больш, што яна зараз такая яркая і стымулюе гарманічнае развіццё детак. Карыстаюцца попытам кнігі, у якіх расказваецца пра нашых землякоў. Ды і як падарунак кніга не страціла сваёй каштоўнасці.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.