Карціны Ганцавіцкіх мастакоў пабывалі ў Англіі
З дыпломамі, сувенірамі і прыемнымі ўражаннямі вярнуліся агарэвіцкія школьнікі з рэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнка «Спадчына-2018», які адбыўся 28 красавіка ў Івацэвічах і быў прысвечаны тэме «Экалогія душы – экалогія Зямлі».
«Дзеці атрымалі шмат пазітыву і карысны вопыт, – распавяла настаўнік мастакоў Ала Мірзаліева. – Але самае галоўнае, што нашу працу ацанілі».
Конкурс зусім малады, ён праводзіцца трэці год. І агарэвіцкія мастакі бяруць удзел у конкурсе другі год запар. На гэты раз шасцікласніца Кацярына Волах атрымала дыплом трэцяй ступені за малюнак «Дарога ў чароўны лес». Яе пейзаж спадабаўся работнікам Івацэвіцкага лясгаса, якія ўваходзяць у склад заснавальнікаў конкурсу.
Дзевяцікласнік Аляксандр Горбач удзельнічаў у конкурсе ўпершыню і атрымаў дыплом фіналіста за малюнак з выявай агарэвіцкай царквы пад назвай «Яднанне». Аляксандру Горбачу падабаецца яго захапленне. «Малюю з дзяцінства.
У конкурсах не ўдзельнічаў, упершыню тут, і мне вельмі падабаецца». Аляксандр кажа, што сваю будучыню хоча звязаць з мастацтвам. Магчыма, некалі агарэвіцкіх мастакоў будзе ведаць уся краіна і не толькі. Пасля пленэра іх малюнкі будуць экспанавацца ў краязнаўчым музеі ў Івацэвічах. Пазней некаторыя, у тым ліку і Кацярынін малюнак, адабралі для выставы ў Англіі.
Працы агарэвіцкіх дзяцей прайшлі адбор у першым этапе конкурсу, які праходзіў дыстанцыйна.
Па выніках адбору яны атрымалі запрашэнне на пленэр, дзе прадстаўлялі студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «З рога ўсяго многа», якая працуе пры Агарэвіцкім СДК з 2001 года. Да студыі дзеці займаліся ў гуртках. А з 2010 года студыя мае званне ўзорнай.
Падчас пленэра дзеці сядзелі на вуліцы з мальбертамі і малявалі івацэвіцкія пейзажы. У Івацэвічы з`ехаліся 110 юных мастакоў з 13 раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама з Гродзеншчыны. Адметна, што ў Івацэвічах ёсць сапраўдная школа юных мастакоў, якія штогод заваёўваюць узнагароды на ўсялякіх мастацкіх імпрэзах.
«Вельмі карысна было адчуць тэмп працы іншых удзельнікаў. На пленэры патрэбна хутка працаваць, а дзеці прывыклі маляваць павольна. Цікава было назіраць за працай дзяцей рознага ўзроўню падрыхтоўкі. Цяпер мы нацэльваемся на тое, каб у наступны раз выступіць яшчэ лепш», – кажа Ала Мірзаліева.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.