Ганцавічы ўчора і сёння

Сёлета наш горад адзначае 120-годдзе: мястэчка Ганцавічы было заснавана ў 1898 годзе. За больш чым векавую гісторыю свайго існавання многае змянілася ў знешнім выглядзе горада, перайменаваліся вуліцы...

Вуліца Касцёльная – галоўная ў мястэчку. На заднім плане справа – шкляны завод Вільгельма Краеўскага і Юліуса.Цяпер гэта вуліца Кастрычніцкая.
Вуліца Касцёльная – галоўная ў мястэчку. На заднім плане справа – шкляны завод Вільгельма Краеўскага і Юліуса.Цяпер гэта вуліца Кастрычніцкая. / Фото: з архіва Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея

Ці ведаеце вы, што Касцёльная і Кастрычніцкая – назвы адной вуліцы – галоўнай? А што вуліца 17 Верасня называлася Першай?

Прапануем вам невялікі экскурс у мінулае, каб па фотаздымках пазнаёміцца з Ганцавічамі стагадовай даўнасці і параўнаць іх з сучаснымі.

Касцёл Адведзінаў Дзевы Марыі ў мястэчку Ганцавічы, які быў пабудаваны ў 1936 г. На яго падмурку пазней быў пабудаваны гарадскі Дом культуры. Злева – плябань (дом, у якім жыў святар), цяпер на гэтым месцы рэдакцыя газеты "Савецкае Палессе".

Сучасны выгляд
Сучасны выгляд

Вуліца Першая (1930 годы).
Вуліца Першая (1930 годы).

Сучасны выгляд
Сучасны выгляд

Мястэчка Ганцавічы да 1934 г. На заднім плане касцёл. фота да 1934 г. (1)
Мястэчка Ганцавічы да 1934 г. На заднім плане касцёл. фота да 1934 г. (1)

На плошчы пад час свята. м.Ганцавічы. да 1934 г.
На плошчы пад час свята. м.Ганцавічы. да 1934 г.

На плошчы мястэчка падчас каталіцкага свята (1930-я годы).
На плошчы мястэчка падчас каталіцкага свята (1930-я годы).

Из рубрики