“Дударыкi” абмянялiся сувенірамi з iндыйцамi
Сустрэча адбылася пад час міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць гармонік і цымбалы”, які адбыўся ў чэрвені ў Паставах. Дзякуючы ганцавіцкім музыкам упершыню за апошнія шэсць гадоў правядзення фестывалю Брэстчына адзначыла творчую перамогу.
Як расказала кіраўнік гурта Любоў Занька, прадстаўнік Брэсцкага аблвыканкама так быў абрадаваны вынікам, што некалькі дзён званіў ёй і дзякаваў за эфектнае выступленне.
За перамогу Ганцавіцкі ўзорны дзіцячы ансамбль народных духавых інструментаў “Дударыкі” атрымаў дыплом I ступені і спецыяльны прыз – мікрахвалевую печ.



У фэсце прянялі ўдзел калектывы з усіх абласцей Беларусі і замежныя дэлегацыі з Літвы, Латвіі, Эстоні, Індыі і Расіі. Па традыцыі, дэлегацыі з розных краін зладзілі абрад кумаўства і абмяняліся падарункамі. У абмен на фірменны кубак ганцаўчане прывезлі індыйскія каралі.


У саставе калектыва “Дударыкі” выступілі:
кіраўнік Любоў Занька, Марыя Занька, Ганна Занька, Надзея Пыцько, Анастасія Бандаровіч, Аляксандр Івановіч, Ганна Дзічка, Ксенія Дзічка, Кацярына Уласень, Іван Варабей, Ангеліна Кісялевіч, Яўгенія Валасюк і Міхаіл Марыняк.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит