Ганцавіцкая майстар на польскім кірмашы (фота)

17-19 жніўня ў Любліне прайшоў кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў прадставіла майстар па мастацкім роспісе Вольга Івановіч. 

Фото: з архіву

Кірмаш праходзіць ужо 12 год. На ім збіраюцца майстры з усходніх краін і самой Польшчы. З дапамогай ручных вырабаў яны паказваюць традыцыі і культуру сваёй краіны, мястэчка.

Вольга вазіла ў Любань вырабы народнага дэкаратыўнага малявання: дываны, роспіс па дрэве, тканіне, набіўкі. А маляваных магнітаў на ўсіх жадаючых нават не хапіла.

Из рубрики