Школьнікаў вучылі ткаць

Адукацыйна-забаўляльную праграму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў ужо наведалі вучні сярэдняй школы № 1. 

Школьнікам паказалі, як ткалі раней
Школьнікам паказалі, як ткалі раней / Фото: раённага дома рамёстваў

1 верасня дзеці пазнаёміліся з гісторыяй сваёй краіны, роднага горада, даведаліся шмат цікавага пра традыцыйныя промыслы і рамёствы. 

Таксама школьнікам правялі майстар-класы па ткацтве, што не магло не зацікавіць іх.

Праграма «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» даступна для наведвання на працягу месяца, з 1 па 29 верасня.

Больш падрабязна пра праграму чытайце тут.

Из рубрики