Ганцавіцкія майстры пабывалі на «Дажынках-2018» у Высокам

Фестываль-кірмаш «Дажынкі-2018» прайшоў 8 верасня ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Фото: архіў раённага дома рамёстваў

Майстры Ганцавіцкага дома рамёстваў і ўдзельнікі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Горад майстроў”, дзе прадставілі традыцыйныя віды рамёстваў.

Свае вырабы на выставе прадэманстравалі народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак, майстар па ткацтве Алена Цялушка, майстры па вырабу традыцыйных лялек Лілія Казак і Галіна Савеня. 

Майстры Ганцавіцкага раёна ўразілі наведвальнікаў свята сваім майстэрствам і разнастайнасцю прадстаўленых на выставе вырабаў.

Из рубрики