Ганцавіцкія майстры прадстаўляюць сваю творчасць у Магілёве

Нагодай стаў  V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць 11-12 кастрычніка ў абласным цэнтры. У гэты час будзе арганізавана выстава-кірмаш рамёстваў “Горад майстроў”. 

Фото: vk.com/crafts.hancaviczy

На выставе Ганцавіцкі раёны дом рамёстваў прадставяць: народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак, ганчар Віталій Шэпялевіч, майстар па мастацкай апрацоўцы дрэва Аляксандр Свірыд, майстар па традыцыйным роспісе Вольга Івановіч, майстар па ткацтве Алена Цялушка.

 

Народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” прадставіць Маргарыта Саланевіч.

Майстры на выставе прадэманструюць традыцыйныя віды рамёстваў ва ўсёй іх багатай разнастайнасці.

Из рубрики