Дом рамёстваў запрашае на выставу абразоў

Гэта будзе выстава абразоў "Пакроў Прасвятой Багародзіцы", прысвечаная да аднайменнага праваслаўнага свята. 

14 кастрычніка беларускія праваслаўныя святкуюць Пакровы – значнае восеньскае свята беларускага народнага календара. У гонар Пакрова Прасвятой Багародзiцы напiсаны абразы, узведзены храмы. У Беларусi каля 130 храмаў асвечаны ў гонар дадзенага свята і шмат абразоў. 

У экспазіцыі выставы прадстаўлена больш за 50 абразоў, выкананых у розных тэхніках майстрамі нашага раёна. Гэта абразы вышытыя крыжыкам, бісерам, шклярусам, а таксама напісаныя фарбамі. 

Акрамя гэтага наведвальнікі выставы пазнаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы і народнымі прыкметамі, звязанымі з ім. 

Наведаць выставу можна да канца кастрычніка. Кошт 1 руб. 

Падрабязней па тэлефоне 2-21-48. 

Из рубрики