Вёскі Ганцаўшчыны, каторыя нельга знайсці на сучаснай карце

Больш за 40 населенных пунктаў сучаснага Ганцавіцкага раёна ўжо не існуюць. Ад іх засталіся хіба што старыя карты, дакументы і сталыя сведкі. Вось некаторыя з гэтых паселішчаў.

Азельніца або Азярніца. Гэтае паселішча знаходзілася ў Люсінскім сельсавеце. У 1921 годзе палякі праводзілі тут перапіс насельніцтва. На той час тут быў толькі адзін двор і шэсць жыхароў: 4 мужчыны і 2 жанчыны.

Гуркі. Паселішча Любашаўскага сельскага савета. Яно праіснавала да сярэдзіны 1950-х гадоў. У пачатку 20-х гадоў 20 стагоддзя тут было 19 чалавек.

Жыдовічы. Адносіліся да Агарэвіцкага с\с. У 1920-я годы тут пражывала 26 жыхароў.

Рубань. Хутар у Малькавіцкім с\с. Перастаў існаваць з 1976 года.

Ходава. былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. У пачатку 20 стагоддзя — два двары, 21 жыхар. Падчас польскага перапісу тут было ўжо 11 жыхароў.

Из рубрики