Ганцавіцкі ганчар Віталь Шэпялевіч стаў народным майстрам

Ганцаўчаніну Віталю Шэпялевічу прысвоілі званне "Народнага майстра Беларусі".

Фото: з уласнага архіву Віталя Шэпялевіча

 Віталь Леанідавіч стаў чацвёртым майстрам у раёне, атрымаўшым званне народнага майстра. Ганаровы статус быў прысвоены яму 17 снежня на пасяджэнні рэспубліканскай экспертнай камісіі. 

Майстар не адзін раз удзельнічаў як у рэспубліканскіх, так і ў міжнародных конкурсах. Работы ганцаўчаніна налічваюць тысячы вырабаў, каторыя ўбачылі ў розных краінах свету.

Віталь Шэпялевіч — сапраўдны майстар. Нават, калі карэспандэнт патэлефанавала яму, мужчына не мог размаўляць — ехаў па гліну.

На Ганцаўшчыне яшчэ тры майстры маюць званне народных: ткачыхі Ніна Мікалаеўна Казак, Ульяна Пятроўна Віннік і вышывальшчыца Феанія Яўстаф`еўна Крысюк (1930–2007).

Из рубрики