Падача заявак на стыпендыю Германскага Бундэстага

Падчас практыкі ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага стыпендыяты маюць магчымасць азнаёміцца з парламенцкай сістэмай у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама назапасіць практычны вопыт у галіне парламенцкай дзейнасці. Мэтай гэтай праграмы з’яўляецца таксама садзейнічанне развіццю адносін паміж Германіяй і краінамі стыпендыятаў.

Падчас праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб задачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, што арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўніверсітэтаў.

З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца на сайце www.minsk.diplo.de.

Посольство Федеративной Республики Германия в Минске

УНП 101166185

*Р

Вадим Мискевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

1 час ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago