У Ганцавіцкім раёне на жніве заняты і працаўнікі культуры (шмат фота)
На збожжатаках ААТ «Хатынічы», як і ў полі, ў гэтыя дні жніўня горача не толькі ад спякотнага надвор’я, але і ад працоўнага напружання, якое характэрна для ўборачнай пары. І хоць у гэты час кожная хвіліна, што называецца, на вагу золата, але ў хвіліны адпачынку добрая песня, прыпеўка служаць добрым актывізатарам настрою на зладжаную працу тых, хто заняты прыёмкай, ачысткай і сушкай збожжа.
Фото: gnckult.by
А падарыць людзям працы добры настрой гэтымі днямі імкнуцца артысты самадзейных калектываў Хатыніцкага СДК, дораць канцэртныя праграмы тым, хто працуе ў полі і на зернетоку.
Самадзейныя артысты аўтаклуба пабывалі з канцэртнай праграмай у ААТ «Беразавец», ААТ «Дубнякі», ААТ» Хатынічы». Для вяскоўцаў гучалі знаёмыя песні. Механізатары і работнікі зернетока ад душы дзякавалі за канцэрт і падораны добры настрой.






Калектыў Агарэвіцкага СДК наведалі механізатараў СПК»Беразавец»на уборцы ураджаю ва ўрочышчы «Грушава дзялка» і выступілі з канцэртнай праграмай у машына-трактарным парку.






2 жніўня самадзейныя артысты аўтаклуба вяселымі песнямі і жартамі узнялі настрой хлебаробам ААТ «Будча». Аб ходзе жніва ў раёне расказала загадчык аўтаклуба Людміла Дулік.









Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно