Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі «Лялькі» з Мінска (фота/відэа)

Прыезджыя артысты віталі настаўнікаў 3 кастрычніка на раённай сустрэчы, прысвечанай прафесійнаму святу педагогаў. 

Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі
Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска / Фото: Сяргей Багроў

Артысты парадавалі настаўнікаў не толькімі яркімі касцюмамі і выступленнямі, але і вельмі прыгожымі пажаданнямі:

«Колькі ў небе зорак – столькі вам жадаем шчасця

І на ўсім шляху вашым ніякіх напасцяў

Будце вы заўсёды любы і для ўсіх жаданы

Дома і на працы – самымі паважанымі».

Як адзначыў намеснік старшыні Ганцавічкага райвыканкама Сяргей Сарокаў, сталічныя артысты далі урок не толькі спеваў, але і ўрок роднай беларускай мовы і паказалі, што знакамітыя шлягеры вельмі прыгожа гучаць па-беларуску. 

Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска
Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска

У знак падзякі за прыгожае шоў калектыву «Лялькі-карпарэйшн» ганцаўчане падаравалі сувенірную ляльку, якая прыносіць поспех, карзіну з журавінамі і салодкія ласункі ганцавіцкага хлебазавода.

Из рубрики