На юбілеі Круговіцкай школы госці таксама атрымалі падарункі
Шмат прыемных віншаванняў ды пажаданняў адрасавалі калектыву Круговіцкай яслі-сад- сярэдняй школы пад час святкавання 150-годдзя школы, якое адзначылі напярэдадні Дня настаўніка 5 кастрычніка. Госцi падаравалi шмат карысных рэчау i на памяць аб юбiлеi атрымалi сiмвалiчныя падарункi.
150 лет школе в д. Большие Круговичи / Фото: Сергей Багров
Жаданыя госці сабраліся не толькі з раёна. Былыя выпускнікі, якія не забываюць пра сваю малую радзіму, прыехалі нават з Мінска і з Масквы.
Блага, што ў сценах Вялікакруговіцкай школы атрымалі навучанне і выхаванне шмат выдатных людзей. Як рассказаў дырэктар установы Аляксандр Занька, Круговіцкую школу скончылі тысячы вучняў.
Школа мае цікавую гісторыю, якая ахоплівае тры стагоддзі. Яна была пабудавана ў 19 стагоддзі, працавала на працягу 20 стагоддзя і прадаўжае працаваць зараз. Гэта першая школа, якая была пабудавана ў раёне. Другая школа была адчынена ў Ганцавічах – зараз гэта СШ№2.
Круговіцкая школа не пераставала працаваць нават у час Вялікай Айчыннай вайны. Яна доўгі час была адной з самых буйных школ раёна.
«Адкрыццё першай навучальнай установы стала штуршком да развіцця не толькі адукацыі, але і ў цэлым – да развіцця Ганцавіцкага раёна», – патлумачыў Аляксандр Арсенцьевіч.
Да з’яўлення школ у іншых вёсках, у Круговічах навучаліся дзеці з: Будчы, Дзяніскавіч, Гуты, Агарэвіч, Вострава, Кукова і іншых населеных пунктаў. У 60-70 гады ў школе навучалася да 500 вучняў.
Па сённяшні дзень школа з’яўляецца адукацыйным цэнтрам, бо пасля закрыцця школ прымае дзяцей з суседніх вёсак. З тых часоў зачынілі шэсць школ. Тэндэнцыя змяншэння вучняў захоўваецца і зараз.
У гэтым годзе – у першы клас Круговіцкай школы прыйшоў толькі адзін вучань і разам з ім ў школе налічваецца 69 вучняў.
Нягледзечы на гэта, калектыў педагогаў спадзяецца што сітуацыя можа змяніцца, бо ў апошнія гады шмат увагі ўдзяляецца малой радзіме – захаванню гістарычных каштоўнасцей.
Кругаўцам пашанцавала. Гісторыя іх школы выдадзена папяровым асобнікам. Галоўным укладальнікам гэтай ідэі з’яўляецца выпускнік Круговіцкай школы навуковец Анатоль Трафімчык.
Унікальную кнігу гісторыі Круговіцкай школы атрымалі ў падарунак госці юбілея пасля віншавання юбіляраў. Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў прызнаўся, што дзякуючы школьнаму юбілею, у Круговічах арганізавалі Дажынкі. Кіраўнік раёна абазначыў брэнды школы і пажадаў калектыву плённай працы і новых дасягненняў.
Асаблівую пахвалу начальнік аддзела па адукацыі Надзея Здрок выказала дырэктару школы Аляксандру Занька.
Старшыня раённага прафкама сістэмы адукацыі Святлана Собаль адзначыла, што нягледзечы на тое, што школа мяняла месца і назву, нязменным засталося тое, што школа з’яўляецца цэнтрам адукацыі.
Павіншаваць родную школу з юбілеем прыйшлі і бацькі школьнікаў. Яны падзякавалі настаўнікам за цярплівую працу.
Вучні школы склалі пазл з магчымасцей адукацыйнай праграмы, такім чынам прэзентавалі сваю установу.
Найлепшымі ўспамінамі пра школьнае жыццё падзяліліся і выпускнікі школы. Шматлікія падарункі і прызнанні зрабілі свята па-дамашняму цёплым і запамінальным.
Больш падрабязней чытайце пра юбілей ў газеце «Ганцавіцкі час».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.