Паэт Аляксей Галаскок: «Як толькі згубім мову — мы перастанем быць нацыяй»
У гарадскім доме культуры 19 лютага адбылося святочнае мерапрыемства пад назвай “Пра мову з любоўю і павагай” прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.
Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў
З такой ініцыятывай выступіў Бангладэш, у якім 21 лютага 1957 года загінула пяць студэнтаў, што адстойвалі права навучацца на роднай мове. З гэтай нагоды міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.
На пачатку вядучыя акрэслілі тэму сустрэчы — жыццёвы шлях і літаратурная творчасць ганцавіцкіх юбіляраў-літаратараў Івана Лагвіновіча і Івана Кірэйчыка.
У відэароліку прысутным, а гэта школьнікі ганцавіцкіх школ, паказалі апытанне жыхароў нашай сталіцы адносна іх улюбёных словаў на беларускай мове. Імі сталі наступныя словы:
добры дзень, дзякуй, абавязкова, калі ласка, да пабачэння, бульба, каханне, суніцы, гарабата, сям’я, маці, Радзіма, хмарачос, дзьмухавец, гузік, сябар, цыбуля, гарбуз, кава, дачка.
На мерапрыемстве гучалі расповяды пра дзяцінства паэтаў, адносіны да матулі, роднага краю і мовы. А ансамбль народнай песні “Запавет” аздобіў імпрэзу сакавітымі беларускімі спевамі.
Цікава, што Іван Кірэйчык, у вершах якого шмат гучыць ганцавіцкіх прыродных матываў, у дзяцінстве пасвіў кароў, каб дапамагчы маці. Так ён атрымліваў свабоду для сваёй маладой душы і мог быць сам-насам з прыродай. Усё гэта дало штуршок для ягонай далейшай творчасці.
Паэт Аляксей Галаскок, які з’яўляўся сябрам Івана Лагвіновіча, падчас выступлення, засяродзіў увагу прысутных на тым, што з’яўляецца адметнай рысай любога народа і нацыі. На думку дзяцей і паэта — гэта культура, тэрыторыя, мова.
«Як толькі згубім мову, мы перастанем быць нацыяй! У Беларусі жывуць і іншыя народы: татары, украінцы, рускія, яўрэі. Усіх трэба паважаць», — адзначыў Аляксей Галаскок.
Таксама паэт расказаў пра пагрозу для беларускай мовы, калі яе не ўжываць у паўсядзённым жыцці і параўнаў гучанне назваў месяцаў і дзён тыдня на беларускай і замежных мовах.
«Нашу мову шануюць нават у Ерусаліме. Там ёсць мармуровыя дошкі з малітвай “Ойча наш” Ісуса Хрыста на розных мовах. Дошка з малітвай на беларускай мове там 134», — зазначыў паэт.
Гадзінная імпрэза ў ГДК сабрала амаль поўную залу школьнікаў трох ганцавіцкіх школ.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.