
—Анастасія, з чаго пачалася ваша любоў да спеваў і музыкі?
—Калі мне было шэсць год, да бацькоў патэлефанавалі з Клецкай музычнай школы з прапановай, каб мяне аддалі ў клас скрыпкі. Паралельна са скрыпкай я пачала спяваць у дзіцячым калектыве “Дзянніца”.
Любоў да музыкі з’явілася пад уплывам маёй настаўніцы па скрыпцы, бо мае бацькі не музыканты, але тата ў маладосці быў творчым чалавекам, спяваў у хоры. Відаць я ў яго, бо і знешне і ўнутрана я татава дачка.
Сем гадоў я навучалася ў музычнай школе, а потым яшчэ два гады рыхтавалася да паступлення ў Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж. І зараз амаль штодзень спяваю, рэпецірую, граю.
—Распавядзіце, калі ласка, пра ваш калектыў?
—Наш ансамбль “Запавет” утварыўся ад хора народнай песні ў 2016 годзе. Калектыў у нас даволі разнастайны. Узроставы дыяпазон удзельнікаў калектыву розны. Самаму малодшаму — дваццаць пяць год, а старэйшаму — шэсцьдзесят сем.
Выконваем розны рэпертуар — беларускія і рускія народныя песні як самабытныя так і ў апрацоўцы. Таксама спяваем песні на словы мясцовых паэтаў Міхася Рудкоўскага і Аляксея Галаскока.
Песня на верш Рудкоўскага “Запавет” — візітная картка нашага калектыва. Так сталася, што менавіта яна стала першай ў нашым рэпертуары. Калегіяльна ўдзельнікі і пастанавілі даць назву калектыву “Запавет”.
—Анастасія, кім з’яўляюцца ўдзельнікі калектыву ў жыцці?
—Гэта ўлюблёныя ў песню людзі, якія жадаюць спяваць на сцэне. Мы збіраемся тры разы на тыдзень у вольны для працуючых людзей час. У калектыве ёсць фармацэўт, банкаўскі работнік, хатняя гаспадыня, некаторыя мужчыны працуюць на камбінаце панэльнага будавання і інш. Акрамя таго, як і я сама, у калектыве ёсць людзі, якія з’яўляюцца непасрэдна работнікамі культуры.
З калектывам мы аб’ездзілі ўсе вёскі Ганцавіцкага раёна. Нават самыя далёкія, такія як Чудзін, Бучына і Раздзялавічы. Былі ў Ляхавічах на свяце “Дажынак”.
—Раскажыце, чым займаецеся яшчэ?
—Акрамя любімага “Запавету” я ўзначальваю народную эстрадную студыю “Правінцыя”. Яна мае званне Народная і ў ёй мы спяваем як сольна, так і дуэтамі, трыа, квартэтамі. Ні воднага гарадскога мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу эстраднай студыі.
Таксама на базе “Правінцыі” існуе дзіцячы калектыў “Спадарожнік” (“Спутник”), дзе я бяру непасрэдны ўдзел. У ім расце больш дарослы калектыў, які называецца “Кропелька” (“Капелька”). Узроставы дыяпазон абодвух калектываў ад шасці да сямнаццаці год. Мне і самой хочацца творчасці і ўласнага развіцця.
Па меры сіл і магчымасцей удзельнічаю і ў іншых праектах. Ведаеце, у нас няма такога меркавання, што гэта толькі мой калектыў і я нікуды больш не ўлажу. Калі просяць і гэта патрэбна, то дапамагаем калегам па цэху. Культура — гэта адна вялікая сям’я. Мы замужам і жанаты на ёй і ўсе не па разліку, а па любові!
Таксама займаюся фаер шоў. Для тых хто не ведае — гэта вулічнае прадстаўленне з выкананнем складаных трукаў з агнём. У нас ёсць калектыў «Bonfire». Калектыў працуе на тры горады: Брэст, Мінск і Ганцавічы. Мы выступаем на мясцовых мерапрыемтсвах — вяселлі, юбілеі, карпаратывы. Таксама нас можна ўбачыць у Ганцавічах на выпускным балі, на летніх дыскатэках.
Што тычыцца “Запавету”, то 21 сакавіка ён будзе пацвярджаць званне Народнага ансамбля. Запрашаем усіх ганцаўчан у гэты дзень у гарадскі Дом культуры. З намі сумаваць не будзе калі! У гэты дзень будзе насычаная праграма і разам з “Запаветам” выступяць яшчэ чатыры калектывы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More