Рарытэтныя іконы выстаўлены ў Ганцавіцкім краязнаўчым музеі

Іконы XVIII – XX стагоддзяў можна да 20 красавіка пабачыць у Ганцавіцкім краязнаўчым музеі.

Наталля Кулеш распавядае пра выявы на рарытэтных іконах
Наталля Кулеш распавядае пра выявы на рарытэтных іконах / Фото: Аляксандр Пазняк

35 ікон сёння выстаўлены на ўсенародны агляд у рамках выставы “Свет праваслаўя”. Яны перададзены музею супрацоўнікамі Брэсцкай  мытні.

Музей ўжо наведалі некаторыя школьнікі, якія напярэдадні Дня Канстытуцыі атрымалі пашпарты.

Па словах Наталлі Кулеш, дырэктара краязнаўчага музея, выстава цікавая людзям сваёй духоўнасцю. Іконы прыцягваюць ганцаўчан, якія хочуць адчуць таямніцу энергетыкі выяў Ісуса Хрыста, святых, Маці Божай.  

Из рубрики