Выстава “Вайна” пачала дзейнічаць у Ганцавіцкім музеі
З суботы 25 красавіка ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі пачала дзейнічаць выстава графікі “Вайна”. Усе карціны для яе прывезены і дадзены ў часовае карыстанне з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музея. Супрацоўнікі музея заклапочаны тым, што падчас пандэміі выставу ніхто не наведае. Таму для ўсіх жадаючых наведвальнікаў тут шырока адчынены дзверы.
Старэйшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага краязнаўчага музея Дар’я Багуцкая распавядае пра карціны / Фото: Аляксандр Пазняк
На выставе прадстаўлена 28 работ розных аўтараў, якія з’яўляюцца народнымі мастакамі Рэспублікі Беларусь. Выкананы яны ў розных жанрах: акварэль, аловак, эстамп — гравюрны адбітак на якой-небудзь паверхні. Таксама маюцца рэпрадукцыі. Адкрыццё выставы прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Частка прадстаўленых мастакоў адточвалі майстэрства ў студыі ваенных мастакоў імя Мітрафана Грэкава — гэта Леанід Галаванаў, Віктар Кісялёў, Пётр Крываногаў, Ілля Лукомскі, Іван Еўсцігнееў. Таксама прыцягваюць увагу работы народнага мастака Беларусі Мікалая Гуціева «Партызанскія будні», выкананыя ў тэхніцы лінагравюры.

На выставе прадстаўленыя працы народнага мастака Беларусі Георгія Георгіевіча Паплаўскага: «партрэт Васіля Быкава», а таксама ілюстрацыі да твораў народнага пісьменніка Беларусі: «Знак бяды», «Абеліск», «Пайсці і не вярнуцца». Быкаўскія героі і сам партрэт майстра выглядаюць рэалістычна і перадаюць характар і напругу ягоных твораў. Творчасць самаго Быкава — гэта праўдзівыя расповяды пра вайну і лёсы людзей падчас трагедыі.

У музеі экспануюцца чатыры работы Арлена Кашкурэвіча, выкананыя ў тэхніцы эстампа — «На шчасце, на гора…», «Партызанскія маці», «Смага», «Развітанне». Мастакі адзіныя ў сваім перакананні, што тэма вайны, якая пакінула свой трагічны след у свядомасці і жыцці беларускага народа, нікога не можа пакінуць абыякавым і ніколі не страціць сваёй узрушальнай сілы.

Акрамя таго, на выставе ёсць ваенная перапіска. Адна з якіх належыць сям’і з Ганцавічаў – Няхаевым. Паштоўкі і пісьмы перадаюць пачуцці і адносіны паміж мужам–франтавіком і ягонай жонкай. А прадставіць дадзеную выставу можа старэйшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага краязнаўчага музея Дар’я Багуцкая.

Выстава “Вайна” будзе дзейнічаць у музеі да 25 чэрвеня. Супрацоўніца музея будзе прадстаўляць выставу ў масцы. Прыходзьце!

Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.