Абслугоўванне ў хатніх умовах і топ-5 аўтараў. Бібліятэчныя змены ў Ганцавічах у абстаноўцы «кавіду»
З пачатку пандэміі каранавірусу ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся шэраг змен. Тут змяшчаюць вернутыя чытачамі кнігі на часовую ізаляцыю, а таксама з’явілася паслуга “абслугоўванне ў хатніх умовах”. Аб гэтым распавяла дырэктар Ала Хваль. Па яе словах наведвальнасць бібліятэкі ў Ганцавічах крыху зменшылася, але людзі прыходзяць, і не толькі за кнігамі.
Бібліятэкар кнігасховішча Святлана Курылік абслугоўвае чытачоў і займаецца захаваннем кніжнага фонду / Фото: Аляксандр Пазняк
—У нас заўсёды нядрэнная наведвальнасць. Людзі ідуць, як да абеду, так і пасля. Прыкладна 35 чалавек бывае толькі ў даабедзенны час. Ганцаўчане прыходзяць як за кнігамі, перыёдыкай, так і зрабіць розныя кампутарныя паслугі: ксеракс, раздрукоўку, набор тэкста. Але наведвальнасць цяпер усё ж такі меньшая, бо сітуацыя ва ўсім свеце самі ведаеце якая, — распавяла дырэктар.
Акрамя таго супрацоўнікі раённай бібліятэкі даўно не праводзілі масавыя мерапрыемствы, але затое больш актыўнасці набыў бібліятэчны сайт.
—Узмацнілася віртуальнае наведванне бібліятэкі. Калі раней было каля 30 наведванняў у дзень , цяпер яно даходзіць да 150, — кажа Ала Хваль.
Кнігі, якія чытачы прыносяць пасля прачытвання з дому, трапляюць на пяцідзённы каранцін. Іх памяшчаюць у бібліятэчным кнігасховішчы папярэдне працёршы вокладку растворам з дадаткам хлору. І толькі пасля пяцідзённай лёжкі, яны зноў трапляюць на паліцы.
Бібліятэкар кнігасховішча Святлана Курылік распавяла пра тое, што апошнім часам нашых жыхароў, у шэрагу іншай літаратуры, пачала цікавіць класіка. Нават пытаюць вельмі рэдкія творы, якія самі бібліятэкары павінны яшчэ добра пашукаць сярод вядомага.
—Чытачы цікавяцца сучаснай літаратурай. Бяруць дэтэктывы, жаночыя, любоўныя раманы. Акрамя таго людзі пачалі цікавіцца класікай. Не так даўно прыйшла адна жанчына, якая спытала твор Чэхава “Драма на паляванні”. Прыйшлося пашукаць гэты твор, бо ён не на слуху, — пракаментавала Святлана Курылік.
Аматары кніг могуць замовіць літаратуру або перыядычныя выданні з дастаўкай на дом. Такой паслугай часцей за ўсё карыстаюцца інваліды, пенсіянеры, якія просяць, каб іх наведалі з кнігай. Некаторым сталым чытачам супрацоўнікі тэлефануюць самі і прапаноўваюць чытанне.

—Хадзіла да двух жанчын на вуліцу Грыцаўца, адной з якіх за 80 год, а другая інвалід. Яны так былі ўсцешаныя тым, што да іх прыйшлі з бібліятэкі і прынеслі часопісы. У той жа час яны займаюцца кветкамі ў сваім садзе, але выходзіць далёка за межы жытла абедзвюм складана. Нават унук адной з жанчын не хаваў радасці, што ў такі складаны час ягоная бабуля камусьці патрэбна, — кажа бібліятэкар.
Таксама пэўную папулярнасць набылі ў бібліятэцы аўдыёкнігі, у якіх агучаны вядомы твор. Асаблівым попытам з аўдыё карыстаюцца “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, творы Рэмарка. Дыскі з аўдыёкнігамі часцей за ўсё бяруць людзі ў якіх праблемы са зрокам і моладзь.
У бібліятэцы сказалі, што адзін хлопец, які знаходзіцца ў Ганцавічах на адпрацоўцы, часта бярэ аўдыёкнігі, каб слухаць іх па дарозе да хаты бацькоў, калі едзе на аўтамабілі. Аўдыёкніга маладому спецыялісту даспадобы больш чым музыка, бо дапамагае засяродзіцца на дарозе і пагрузіцца ў іншы свет.
Топ-5 цэнтральнай раённай бібліятэкі:
Гузель Яхіна “Зулейха адчыняе вочы”
Віталь Кулік “Вядзьмарка палеская”
Творы Васіля Быкава
Творы Наталлі Батраковай
Творы Паўла Каэлья
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.