Прывучаем дзіця да сада
Прывыканне дзіцяці да сада іншы раз не толькі прыносіць бацькам шмат клопатаў і хваляванняў, але і адмоўна адбіваецца на яго здароўі. Таму неабходна ведаць, як дапамагчы ў гэты момант дзіцяці адвыкнуць ад сямейнай абстаноўкі і прызвычаіцца да ўмоў дашкольнай установы.
У дзіцячым садку, без мамы, дзіця можа адчуваць сябе адзінокім / Фото: Валерий Чурак
Дома было добра: заўсёды паблізу знаходзілася матуля. У садку інакш: маленькі чалавек трапляе ў незнаёмае памяшканне і застаецца без падтрымкі блізкага і роднага чалавека, яго акружаюць абсалютна незнаёмыя людзі, хоць і добразычлівыя, але ўсё ж чужыя. Акрамя таго, складана прымаць нормы і правілы жыцця калектыву. Таму ў дзіцяці пасля такой колькасці ўсяго новага наступае стрэс, і большасць дзяцей рэагуюць на яго плачам.
Але нічога не зробіш: у жыцці кожнага дзіцяці наступае момант, калі трэба адвыкаць ад мамы. І лепш за ўсё, калі гэта будзе адбывацца ў дзіцячым садзе, а не ў школе. Раней дзяцей аддавалі ў сад у 1,5 года, сучасныя ж мамы маюць магчымасць быць разам з дзіцем да 3-х гадоў, бо менавіта гэты ўзрост, па меркаванні псіхолагаў, з’яўляецца самым аптымальным для змены абстаноўкі.
На жаль, мала хто задумваецца пра тое, што рыхтаваць дзіця да сада трэба загадзя. Многія памылкова лічаць правільным выказванне “калі не ўмее плаваць, то кінь на глыбіню – тады навучыцца”. Можа, і выплыве, але непрыемныя ўспаміны ад перажытага застануцца на ўсё жыццё. Для таго, каб дзіця хутчэй звыклася з новай абстаноўкай, бацькі павінны як мага раней пачынаць рыхтаваць яго да гэтай падзеі.
Дарэчы, менавіта бацькі часта самі бываюць моцна расхваляваныя. Яны павінны кантраляваць сябе і абавязкова супакоіцца, бо дзеці не толькі адчуваюць хваляванне бацькоў, ім гэты стан таксама перадаецца. Бацькі ні ў якім выпадку не павінны пры дзіцяці гаварыць пра негатывы, якія могуць чакаць яго ў садзе, бо дзіця хоць і малое, але ж усё роўна зразумее, аб чым яны гавораць.
Забяспечваем псіхалагічны камфорт
Лепш, калі час адаптацыі не будзе супадаць з такімі важнымі падзеямі, як нараджэнне другога дзіцяці або пераезд на новую кватэру, бо ў гэтым выпадку дзіця можа вырашыць, што яно не патрэбна тату з мамай.
Яшчэ да наведвання дзіцячай установы трэба растлумачыць дзіцяці, што ўяўляе сабою дзіцячы садок, а яшчэ лепш – паказаць яго: схадзіць туды разам, паглядзець на дзетак у час прагулкі, расказаць, чым яны там займаюцца. У гэты час трэба быць вельмі цярплівым да зменлівых паводзін дзіцяці. Трэба разумець, што яно капрызнічае не таму што “дрэннае”, а з-за таго, што яму цяжка прывыкнуць да новых абставін. Бацькі, зноў жа, не павінны выглядаць збянтэжанымі і разгубленымі, калі іх дзіця плача. Трэба ведаць, што плаксівасць – гэта нармальная рэакцыя дашкольніка ў перыяд адаптацыі.
Загадзя прывучаць дзіця да сада трэба і таму, каб не адбіць у яго жаданне наведваць садок у самы першы дзень.
Варта пагуляць з маленькім у дзіцячы сад: узяць цацкі і размеркаваць паміж імі ролі: гэта выхавацель, гэта дзіця, а вось гэта мама. Трэба паспрабаваць поўнасцю праіграць сітуацыю з паходам у сад. Пачаць лепш з таго, як дзіця прачынаецца, потым снедае і ідзе ў сад. Там рабяты гуляюць, ядуць, спяць, зноў гуляюць. А вечарам мама абавязкова прыходзіць і забірае дзіця дахаты. У час гульні вы ўбачыце рэакцыю вашага малога на патрабаванні выхавацеля і прасочыце за рэакцыяй на прапанову пабыць у садку нейкі час без мамы. Рэакцыя можа быць не такой бурнай, як у садзе, але ўсё ж нейкі аналіз сітуацыі можна будзе зрабіць.
Калі ў вас яшчэ ёсць час, то…
Пастарайцеся прывучыць дзіця хадзіць у туалет у адзін і той жа час, і пажадана не з 11 да 13 гадзін, бо гэта час прагулкі ў садках. Малому трэба растлумачыць, што хадзіць у туалет трэба не тады, калі ўжо вельмі хочацца, а зараней: перад выхадам на прагулку, сном і г.д. Непажадана аддаваць малое ў сад, калі яно яшчэ не прывучана да гаршка.
Максімальна прыблізьце меню да дзетсадаўскага, адвучыце ад перакусаў. Важны момант: калі на вашу просьбу хутка ўсё даесці ў малога здарыўся прыступ ірвоты – то гэта сур’ёзная падстава для таго, каб задумацца аб магчымасці наведвання дзіцем сада. У любым выпадку аб дзецях з праблемным апетытам неабходна гаварыць з выхавацелем і прасіць яго быць мяккім і стрыманым падчас сітуацыі з адказам ад ежы. Праблема з ядой вельмі часта з’яўляецца прычынай таго, што дзіця адказваецца наведваць дзіцячы сад.
Паступова прывучайце дзіця да халоднага пітва (кефір, малако, сок з халадзільніка). Прасачыце, як дзіця гуляе з аднагодкамі. Ці ідзе яно да дзетак? Калі яму цяжка гэта зрабіць, дапамажыце: навучыце яго правільна вітацца, прапаноўваць свае цацкі, прасіць дазволу пагуляць з цацкамі іншых і правільна рэагаваць на адказ або знаходзіць кампрамісны варыянт.
Цудоўна, калі ў двары збіраецца некалькі дзетак і за ўсімі імі па чарзе сочыць адна “дзяжурная” мама. Трэба паставіць умову, што дзеці не павінны пакідаць самадзейную групу без дазволу чужой мамы. Добра, калі рабяты навучацца вырашаць усе праблемы паміж сабой з дапамогай той мамы, якая знаходзіцца з імі.
Прывучыце дзіця браць з сабой толькі тыя цацкі, якімі яму не шкада падзяліцца з сябрамі. У адваротным выпадку ваша дзіця можа атрымаць статус скнары.
Пачынаем наведваць садок…
Калі вы прывялі дзіця ў групу, пры расставанні будзьце спакойнымі і цвёрдымі, старайцеся не паказваць свайго хвалявання малому. Абавязкова скажыце, што вы за ім вернецеся. Пажадана нават указаць час, калі гэта адбудзецца: пасля таго, як паабедае, паспіць… Спазняцца ні ў якім выпадку нельга, бо хвіліны чакання будуць здавацца вечнасцю і могуць абярнуцца вялікімі хваляваннямі, а ў далейшым – недаверам да вас. Не зацягвайце расставанне: доўгія провады – доўгія слёзы.
Прыйшоўшы за дзіцем, абавязкова распытайце, як ён правёў дзень. Разам абмяркуйце ўсе падзеі, якія адбыліся, пакуль вы адсутнічалі. Хваліце за поспехі, давайце парады, калі лічыце, што дзіця ў пэўнай сітуацыі паступіла няправільна. Малое зразумее, што ў цяжкай сітуацыі не застанецца адзінокім.
Маленькая хітрасць: абавязкова хваліце за тое, што дзіця наведвае садок. Скажыце яму, што ён ужо дарослы і ходзіць у сад, як тата з мамай на працу.
Калі дзіця цяжка перажывае разлуку з мамай, няхай нехта іншы паспрабуе прыводзіць яго ў сад: – тады заставацца ў групе будзе не так цяжка.
Ужо даказана на практыцы, што расставанне будзе больш лёгкім, калі мама папросіць сваё дзіця выканаць некалькі даручэнняў да яе прыходу.
Яшчэ псіхолагі лічаць, што лепш пачынаць прывучаць дзіця да сада з пачатку лета.
Рэкамендацыі па наведванні сада перыяд адаптацыі
Спачатку можна прывесці дзіця на некалькі гадзін: на той перыяд часу, калі дзеці гуляюць на дварэ. Потым час наведвання павялічваецца. Калі ў малога добрая рэакцыя, то пакіньце яго ў групе і на час абеду. Пасля гэтага на працягу тыдня прыводзьце дзіця да снедання і пакідайце ў групе нават на час сну. Каб аблегчыць гэты перыяд адаптацыі, можна прынесці ў сад цацку, з якой звычайна малое засынае і піжамку. Прыйсці забраць яго дадому пажадана да таго часу, як дзеці прачнуцца. У далейшым можна пераходзіць на поўны рэжым наведвання сада.
* * *
Аўтар удзячна за дапамогу ў напісанні матэрыялу псіхолагу Ганцавіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым сацыяльным прытулкам Наталлі Лемяшэўскай.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.