Кім стануць “лепшыя з лепшых” выпускнікі?

“Траіх самых моцных вучняў выпусціла гімназія”, – заўважыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама Марына Клімавец. Гэта Дзмітрый Букса, які набраў 96 балаў па матэматыцы і 94 – па беларускай мове, і залатая медалістка Вольга Вольніч – у яе 91 бал па роднай мове. Называем яшчэ адну выпускніцу гімназіі, Святлану Чумакову, якая хоць і не дасягнула крыху планкі ў 90 і больш балаў, затое ўзяла самы высокі бал у раёне па гісторыі Беларусі – 89 і па англійскай мове – 80.

Яшчэ тры вучні-90-бальнікі закончылі сярэднюю школу № 3 г. Ганцавічы, Кукаўскую і Хатыніцкую СШ. Залаты медаліст Уладзіслаў Наумік (СШ № 3) набраў 96 балаў па матэматыцы і 89 – па беларускай мове. Яшчэ адна залатая медалістка з Хатыніцкай СШ, Паліна Пічыц, пацвердзіла свае трывалыя веды, калі набрала па 92 балы па роднай мове і матэматыцы, і даволі высокі бал (68) – па англійскай мове. Крысціна Якубоўская з Кукава свой лепшы вынік, 91 бал, паказала па беларускай мове.

Вельмі радуе той факт, што ўсе 90-бальнікі цудоўна ведаюць родную мову, абралі для здачы менавіта яе і атрымалі высокія балы.

Дзе цяпер будуць вучыцца лепшыя з лепшых? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, мы звязаліся з сем’ямі рабят і навучальнымі ўстановамі, дзе яны вучыліся.

Мама Вольгі Вольніч вельмі задаволена і выбарам дачкі, і тым, што яна стала студэнткай. Абрала дзяўчына нялёгкую спецыяльнасць эканаміста-менеджара, якую будзе атрымліваць на факультэце дзяржаўнага кіравання і эканомікі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. “Яна ў нас разумнічка, старанная, працавітая”, – расказала Алена Віктараўна. Без сумненняў, гэтыя якасці павінны былі даць свой плён. Вольга сама абрала будучую прафесію, і сям’я з радасцю падтрымала яе выбар.

Як расказала сакратар ДУА “Гімназія г. Ганцавічы” Наталля Галаванава, былы гімназіст Дзмітрый Букса стаў студэнтам энергетычнага факультэта Беларускага Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дзмітрый абраў спецыяльнасць “энергетыка”.

З Уладзіславам Наумікам і Палінай Пічыц удалося пагаварыць асабіста. Уладзіслаў расказаў, што паступіў у БГУІР на факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання і абраў спецыяльнасць “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”. “Мне падабаецца прафесія праграміста, і ў школе ў мяне з інфарматыкай праблем не было, таму хочацца вучыцца менавіта па абранай спецыяльнасці”, – сказаў Уладзіслаў.

Паліна расказала, што паступіла на факультэт міжнародных эканамічных зносін (кафедра “Сусветная эканоміка”) Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Паліна абрала спецыяльнасць “Міжнародныя інвестыцыі”. “Я вельмі задаволена і сваім выбарам, і тым, што паступіла”, – шчыра прызналася цяпер ужо студэнтка БДЭУ.

Крысціна Якубоўская абрала прафесію ўрача-педыятра. А вучыцца дзяўчына будзе ў Беларускім дзяржаўным медуніверсітэце, што ў сталіцы, – як і марыла. Аб гэтым расказаў нам яе малодшы брат Ян і запэўніў, што вельмі ганарыцца сястрычкай.

Такім чынам, высокія балы далі магчымасць рабятам вучыцца ў тых ВНУ і па тых спецыяльнасцях, да якіх ляжыць душа. А значыць, старанная праца, скіраваная на вынік, не была дарэмнай.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago