Настаўнікамі года ў раёне сталі адразу 6 педагогаў
Упершыню адразу 6 настаўнікаў будуць прадстаўляць Ганцаўшчыну на абласным этапе XXI рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”, сярод якіх – 2 настаўнікі Востраўскай д/с – СШ імя М. Рудкоўскага. Адбор лепшых з лепшых адбыўся ў мінулую суботу, 14 снежня 2013 года, у час фінала раённага тура конкурсу, у якім прынялі ўдзел 16 настаўнікаў.
Пераможцы раённага тура рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”. Фота з сайта gancevichi.edu.by
“Сёлета ўпершыню ў рэспубліканскае палажэнне ўвялі 6 прадметных намінацый, па якіх і спаборнічалі педагогі”, – расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Уладзіміраўна Здрок. Менавіта таму і на раённым этапе былі выбраны лепшыя педагогі па кожнай з намінацый.
З шасці пераможцаў адразу два настаўнікі абаранялі гонар Востраўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага. У намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” лепшай была названа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Мікалаеўна Хваль. У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” перамог Міхаіл Іванавіч Вадап’ян.
Таксама пераможцамі ў сваіх намінацыях сталі: настаўнік фізікі Хатыніцкай СШ Дзмітрый Станіслававіч Бондар (намінацыя “Фізіка, астраномія, інфарматыка, матэматыка”); настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 г. Ганцавічы Ларыса Сяргееўна Ільюкевіч (“Пачатковыя класы”); настаўнік англійскай мовы гімназіі г. Ганцавічы Алена Яўгенаўна Дайлід (“Замежная мова”); настаўнік гісторыі СШ № 3 г. Ганцавічы Наталля Міхайлаўна Паплаўская (намінацыя “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”).
Па словах Надзеі Уладзіміраўны, пераможцам раённага конкурсу цяпер належыць прайсці абласны адборачны этап праз два туры: завочны і вочны. У час завочнага тура настаўнікі прадставяць свае відэаўрокі і партфоліа, у якім будзе сабрана і сістэматызавана інфармацыя аб уласным вопыце работы.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.