Настаўніцкі “Агеньчык” сабраў ветэранаў
7 кастрычніка ў аўторак ветэраны педагагічнай працы раёна сабраліся ў 15 гадзін ў СШ №3 на “Агеньчык” з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка. Раённы аддзел адукацыі райвыканкама па ініцыятыве прафсаюзнага камітэта ўжо другі год запар арганізуе такую сустрэчу для педагогаў.
Задаволеныя сустрэчай з калегамі, настаўнікі-ветэраны дзяліліся жыццёвымі ўражаннямі, расказвалі пра сваё жыццё на заслужаным адпачынку / Фото: Мария Орса
На «Агеньчык» завітаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Прыветна і гасцінна сустракалі настаўнікаў вучні СШ №3, запрашаючы ў актавую залу на ўрачыстую прывітальную частку мерапрыемства. Старшыня райвыканкама першы вітаў ветэранаў працы шчырымі цёплымі словамі.
“Палескую глыбінку нашу матухна-прырода абдзяліла ўраджайнымі землямі, але затое адукацыйны працэс тут знаходзіцца на належнай вышыні. Вы, шаноўныя настаўнікі, зрабілі вялікі ўклад у развіццё рэгіёна і праслаўлялі раён у рэспубліцы. А таму загадваю вам жыць доўга”, – гаварыў Аляксандр Паўлавіч.

Старшыня аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзежда Уладзіміраўна Здрок падзякавала настаўнікам за шматгадовую працу і адданасць прафесіі, пажадала толькі пазітыўных пачуццяў і падзей у гэты дзень.
І сапраўды, пазітыўны настрой і найлепшыя пачуцці выклікалі ў сэрцах педагогаў праз песні і танцы юныя артысты з РЦДЮТ і іх настаўнікі. А Ганна Ярашэвіч з Раздзялавіч сваёй гумарыстычнай байкай прыўзняла настрой нават у самых заспакоеных калегаў. Спяваў Іван Бондар, віншавалі ветэранаў Яўгенія Стацько і маладыя спецыялісты Ганна Арэшка і Аляксандр Заяц.
А потым настаўнікаў запрасілі да святочнага стала на шклянку чаю з прысмакамі. І гаманілі між сабою тыя, хто не бачыўся гадамі, расказвалі аб сваім жыцці на пенсіі, дзяліліся жыццёвымі ўражаннямі. Як сказала былы метадыст аддзела адукацыі, а цяпер ветэран працы Лідзія Блашкевіч, тут усе сабраліся, каб парадавацца поспехам у адукацыі, падзяліцца пэўнымі праблемамі, паспачуваць у пэўных справах.
Залатыя словы сказала былы завуч СШ №1 Ніна Самусейка: “Мы вечныя настаўнікі. І мы заўсёды будзем патрэбныя. Наша слова не заменіць ніякі камп’ютар”.

У размове з былым завучам гарадской гімназіі Валянцінай Анішчанка былі закрануты адукацыйныя праблемы і тое, якімі цяпер яны бачацца ёй: “Па-першае, статус настаўніка павінен узняцца, тым больш што зарплату павысілі. Па-другое, узровень адукацыі расце, а выхавання – падае. І таму трэба сур’ёзна думаць над выхаваннем патрыятызму і грамадзянскасці”, – сказала Валянціна Іванаўна.
Разыходзіліся з мерапрыемства ветэраны з прыўзнятым настроем, задаволеныя сустрэчай з калегамі і шчаслівыя надзеяй, што падобныя сустрэчы чакаюць наперадзе.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.