Шарэнда першы раз у Ганцавічах на міліцэйскай машыне і 15 сутак у ізалятары
Андрэя Шарэнду з Брэста пасля 15 сутак арышту ноччу з суботы на нядзелю 29 кастрычніка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання Ганцавіцкага РАУС, куды даставілі з Брэста па пастанове суда. Як паведамляў сайт "Першы Рэгіён" грамадскі актывіст знік напярэдадні марша пратэсту "раззлаваных беларусаў".
Фото: Пётр Гузаеўскі
Высветлілася, што ўдзельнік грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда па пастанове суда павінен адбыць пакаранне 15 сутак арышту за несанкцыянаваную акцыю, у якой ён браў удзел яшчэ 8 верасня.
Але затрымалі яго напярэданні чарговай несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, на якую заклікаў адзін з апазіцыйных лідэраў, экс-кандыдат у Прэзідэнты, Мікалай Статкевіч. Раззлаваныз беларусаў на марш прыйшло каля 100-120 чалавек, а брэсцкі апазіцыянер ў гэты час быў адзін ў камеры цэлых 15 сутак.
Аб тым, што А. Шарэнду павінны выпусціць каля гадзіны ночы, паведаміла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Жанчына звязалася па тэлефоне з галоўным рэдактарам “ГЧ” і папрасіла, каб разам з ёю, па магчымасці, прысутнічаў і журналіст.

Каля апоўначы аўтар гэтага артыкула прыехаў да будынку міліцыі. Праз хвілін 15-20 прыйшлі дзве жанчыны: жонка Андрэя Шарэнды і яе сяброўка, якія на цягніку прыехалі ў Ганцавічы.
Чакалі каля гадзіны, 15-20 хвілін прастаялі каля уваходу у РАУС. На гадзінніку было ўжо больш за гадзіну ночы, а Андрэя не было. Тады Паліна пацікавілася ў дзяжурнага РАУС, калі выпусцяць мужа. І атрымала адказ, што яго ўжо вызвалілі і адвезлі на чыгуначны вакзал.

Начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка патлумачыў, што грамадзяніна, які адбыў пакаранне, адвезлі на вакзал, бо ён не мясцовы, а на дварэ ўжо ноч. На пытанне журналіста, чаму чалавека вывелі не праз цэнтральны выхад, Аляксей Генадзевіч сказаў, што каля ўваходу няма пад’езду для аўтамабіля.
Гэта крыху здзівіла – навошта было так клапаціцца, калі сустракаць прыйшла жонка, а вакзал ад РАУС літаральна ў 5 хвілінах павольнай хадзьбы…

Паліна засталася каля будынка міліцыі, а мы паехалі да чыгуначнага вакзала. Андрэя сустрэлі па дарозе – ён вяртаўся, бо ведаў, што Паліна прыедзе яго сустракаць.
Да цягніка на Брэст заставалася каля 15 хвілін. Таму было крыху часу, как пагутарыць з апазіцыянерам, якіх ганцаўчане бачаць толькі па тэлевізары. Для многіх іх дзейнасць, акцыі пратэстаў, мітынгі, не зразумелыя. За адну з такіх Андрэй Шарэнда ў чарговы раз быў пакараны.
Аб тым як ён 15 сутак правёў у “адзіночцы” у ізалятары часовага ўтрымання, Андрэй расказаў галоўнаму рэдактару “ГЧ”.
Па яго словах, ганцавіцкія міліцыянеры адносіліся добра, былі ветлівымі, вось толькі ў апошні момант сапсавалі ўражанне, бо вывезлі праз чорны ход.
“Кармілі няблага, асабліва спадабаўся ганцавіцкі хлеб. І што здзівіла – невядомы чалавек некалькі дзён таму перадаў прадукты. “Хачу падзякаваць ганцаўчаніна Леаніда, які прынёс перадачу, бо хто гэты чалавек, я не ведаю, – сказаў А. Шарэнда. – Шкада, што мой першы прыезд у Ганцавічы аказаўся пад прымусам, і горада я не бычыў. Магчыма, выдасца лепшы час, і я пазнаёмлюся яшчэ з Ганцавічамі, і прыеду з добрай нагоды”.
Новости
- 19:20 Агроусадьбы смогут регистрировать онлайн с 20 ноября
- 19:08 Выпавшая купюра раскрыла провоз $42 тысяч
- 18:39 В Столбцах выставили два участка на аукцион
- 18:27 За гибель коров заплатили невиновные работники
- 18:20 Семье предварительно выделили 230 тысяч на квартиру
- 17:44 Что изменится в Беларуси с 1 декабря
- 17:28 Суд взыскал деньги за некачественную встроенную мебель
- 17:19 Дом в Копыле подтапливает после дождей
- 17:15 С 20 ноября 2026 года изменятся правила для агроусадеб
- 13:48 При потере или повреждении трудовой книжки оформят дубликат
Из рубрики
Фейки октября. Как госСМИ превращали новости в пропаганду
В октябре государственные СМИ объявили Польшу мировым лидером по импорту оружия, записали почти четыре тысячи гектаров литовского леса в уничтоженные и назвали США виновными в подрыве «Северных потоков». Мы сверили эти заявления с первоисточниками и увидели, где авторы убрали важное уточнение, где перепутали месяц, а где вместо доказательств предложили собственную версию событий.
Семья по методичке: как госСМИ разнесли традиционные ценности по стране
Любить, жениться и рожать детей чиновники теперь учат по государственным методичкам. 15 октября 2026 года тема «традиционных ценностей», выросшая из единого методического сценария, хлынула в областные и районные газеты, на сайты и в Telegram-каналы, причём молодёжи, рабочим и интеллигенции приготовили разные версии того, как правильно жить.