
Паводле яго слоў, у гэту суму ўключаны не толькі асноўны доўг Бяляцкага, але і пеня, і судовыя выдаткі.
«Зараз мы высвятляем рэквізіты рахунку, на які трэба гэту суму перавесці. Выявілася, што гэта не такая простая справа. Аднак да
разгляду касацыйнай скаргі Бяляцкага ўсю суму мы маем намер перавесці ў лік пагашэння яго ўрону», — сказаў Стэфановіч.
Канкрэтную суму ахвяраванняў ён назваць не змог. «Грошы паступалі, і, я мяркую, працягваюць паступаць ад грамадзян Беларусі. Мы пакуль яшчэ не маем канкрэтных звестак на 16 студзеня аб стане рахунку жонкі Бяляцкага, якой паступалі сродкі.
Але ведаем, што ўсе расходы былі ўжо пакрыты па стане на мінулы тыдзень», — сказаў Стэфановіч.
Нагадаем, што разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 24 студзеня.
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса.
Зараз асуджаны праваабаронца ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. Згодна з прысудам, Бяляцкі павінен выплаціць дзяржаве 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (каля 90 тыс. долараў) нібыта для кампенсацыі ўрону, нанесенага нявыплатай падаткаў.
Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення Бяляцкага.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More