Прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова прапануе
Зараз у розных рэгіёнах Беларусі праходзіць праймерыз па выбары адзінага апазіцыйнага кандыдата на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах 2020. Адзін з прэтэндэнтаў — Вольга Кавалькова, самавылучэнка. Мы звярнуліся да Вольгі, як і да іншых прэтэндэнтаў, з пытаннямі, якія тычуцца энергетычнай бяспекі нашай краіны.
Вольга Кавалькова - сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), самавыдзвіжэнка
Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці нафце і газу?
На гэтым этапе неабходна дыверсіфікацыя паставак нафты і газа. Павінны быць адпрацаваны альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі энерграрэсурсаў. Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка пагражае энергетычнай бяспецы краіны. З-за недальнабачнай палітыкі сённяшняга кіраўніцтва мы рызыкуем згубіць незалежнасць. Гандляваць незалежнасцю ў абмен на некалькі даляраў зніжкі на нафту лічу недапушчальным.
Тым больш, што людзі гэтага не адчуюць. Паліва толькі даражае нягледзячы на тое, што кошты на нафту падаюць. Зараз у свеце хапае прапановаў па нафце. Што тычыцца доўгатэрміновай перспектывы, неабходна развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Кошты на энергію будуць з часам змяньшацца.
Ваша пазіцыя па АЭС? Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?
Лічу, што нельга было будаваць АЭС без кансультацыі з народам і правядзення рэферэндуму. Безумоўна пры ўмове правядзення сумленнага і празрыстага галасавання. Мы перажылі Чарнобыль і ўлада не мае маральнага права самастойна вырашаць такія пытанні.
Пры сённяшнім беларускім кіраўніцтве мы ўжо не бачылі справядлівых выбараў болей за дваццаць год. Як і ў савецкія часы ўлады закрытыя ад грамадства. Пабудаваная са шматлікімі парушэннямі і без грамадскага кантролю АЭС з’яўляецца пагрозай беларусаў.
Новы прэзідэнт павінен вынесці пытанне аб пабудаванай АЭС на народны плебісцыт пасля ўсебаковага народнага абмеркавання з удзелам экспертаў. Мяркую, што беларусам варта развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, за якімі будучыня і якія з цягам часу будуць танней за традыцыйныя.
Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?
Сцэнар з поўным спыненнем Расіяй падачы нафты і газу малаверагодны, але з сённяшнім кіраўніцтвам Беларусі ўсё магчыма. Замест цывілізаваных дамоў з пастаўшчыкамі, аддаецца перавага кулуарным, схаваным ад грамадства дамоўленасцям.
А іх лёгка парушыць – ніхто ж не ведае, пра што насамрэч дамаўляліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін за зачыненымі дзвярыма. Якая частка беларускага суверэнітэту была прапанавана наўзамен 10 далярам зніжкі на нафту. Мая асабістая пазіцыя такая. Нам трэба пазбаўляцца залежнасці ад аднаго манапольнага пастаўшчыка. Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Патрэбнасці ўнутранага рынку ў 3-4 разы менш таго, што мы імпартуем з Расіі. Аднак асноўная праблема заключаецца ў напаўненні бюджэту і выпадзенні даходаў ад экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі.
У любым выпадку, калі б я стала прэзідэнтам, ініцыявала бы перагляд канцэпцыі энергетычнай бяспекі і выступала б за выкарыстанне альтэрнатыўных шляхоў дастаўкі вуглевадародаў. Гэта не так важна 20% ці 50% ад агульнага імпарту. Варта наладзіць пастаянныя альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі нафты, выбраць найбольш выгадныя і мець адпаведныя запасы паліва на выпадак крызісу і ўскладнення адносін з адным пастаўшчыком, а таксама аператыўна пераключацца на альтэрнатыўныя пастаўкі.
На колькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?
З улікам беларускіх заробкаў мы значна пераплачваем за паліва, газ і электраэнергію. Ва ўсім свеце цэны на нафту падаюць, а ў Беларусі кошты на паліва растуць. Гэта вынік правальнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі кіраўніцтва Беларусі. З гэтай уладай хутка мы будзем плаціць за паліва, як у Еўрасаюзе, а заробкі мець у чатыры-пяць разоў меншыя.
Лічу, што тэрмінова неабходна правесці структурныя рэформы. Гэта створыць магчымасці для эканамічнага развіцця і росту заробкаў беларусаў. Тады мы не будзем задумвацца, на чым сэканоміць, каб купіць паліва і з’ездзіць на выходных да бацькоў, альбо як адвезці дзяцей у школу.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.