Павел Латушка: “Існаванне краіны без беларускай мовы немагчыма”
У 2011 годзе ў Ганцавічах прайшоў Дзень Беларускага пісьменства, на якім пабывала шмат цікавых, у тым ліку высокапастаўленых гасцей. Адзін з наведвальнікаў нашага раённага цэнтра быў тагачасны міністр культуры Павел Латушка.
Павел Латушка падчас размовы з прэсай / Фото: kp.by
Тады ён выступіў з прамовай і пакінуў запіс у кнізе гасцей Алеі пісьменства ў Ганцавічах. Дарэчы тады ў горадзе з’явілася шмат шыльдаў на роднай мове.
А ў 2010 годзе палітык наведаў наш краязнаўчы музей і пакінуў у ім свой памятны надпіс. У музейнай кнізе напісана: “Шаноўныя сябры! Вялікі вам дзякуй за добрую працу на карысць нашай роднай беларускай культуры. Здароўя вам, дабрабыту і добрага настрою”.
Пра Паўла Латушку вядома, што ён вялікі аматар і карыстальнік роднай мовы. Акрамя беларускай і рускай мовы, палітык валодае польскай і англійскай мовай. Працаваў доўгі час амбасадарам у еўрапейскіх краінах.
Мы даслалі яму запыт, каб даведацца ад Паўла Паўлавіча яго стаўленне да мовы і пра тое, што Ганцавіцкі раён — адзіны па краіне згодна перапісу насельніцтва 2019 года, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці так і зусім 95.8%.
Падчас наведвання Ганцавічаў у 2011 годзе Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства “ужо ўпісана ў лік важнейшых падзей краіны”.
“Вельмі важна, што мы звяртаемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменства, якімі мы можам ганарыцца яшчэ з часоў Ефрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры”, — сказаў падчас свята Павел Латушка.
Ён даслаў нам адказ, дзе выказаў сваё стаўленне да роднай мовы, а таксама выказаў свае адносіны да стаўлення саміх ганцаўчан і жыхароў раёна да роднай мовы. Павел Паўлавіч напісаў:
“Мова з’яўляецца крыніцай душы народа. Вельмі важным з’яўляецца шанаваць іншыя мовы, іншыя культуры, але любіць сваю родную. Уявіць сабе існаванне Рэспублікі Беларусь без беларускай мовы — немагчыма. Гэта падмурак, гэта аснова існавання і дальнейшага развіцця беларускай нацыі , беларускага народу.
Вельмі важна тое, што ў рэгіёнах і менавіта ў Ганцавічах, столькі людзей падтрымлівае беларускую мову, нашы крынічныя словы: словы Купалы, словы Караткевіча, Багдановіча, словы нашых песняроў, нашых дзядоў і прадзедаў. Беларуская мова ў маім жыцці грала вельмі важную ролю, яна з’яўляецца мовай сучаснасці, яна дае магчымасць жыць і развівацца. З’яўляецца мовай будучыні. Будучыняй для вольнай і свабоднай Беларусі”.
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Павел Латушка па магчымасці наведваў усе культурніцкія мерапрыемствы падобнага роду. Цяпер ён часова пражывае ў Польшчы.
У 2029 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці. У ім адбылася перадача эстафеты наступнай сталіцы Дня беларускага пісьменства. У 2021 годзе ёю будзе горад Капыль Мінскай вобласці.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.