З каго будзем выбіраць?
Жыхарам Ганцавіч, Любашаўскага, Агарэвіцкага, Нацкага, Чудзінскага і Дзяніскавіцкага сельсаветаў на выбарах у парламент, якія адбудуцца 23 верасня, выбіраць не будзе з каго. Па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, куды уваходзіць горад Ганцавічы і пералічаныя сельсаветы, выбары будуць безальтэрнатыўнымі. А ў Лунінецкай выбарчай акрузе тры кандыдаты, пра якіх выбарчая камісія ад выбаршчыкаў хавае нават іх кантактныя звесткі.
Баранавіцкая сельская акруга – гэта адзіная акруга ў Брэсцкай вобласці, дзе зарэгістраваны ўсяго адзін кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, – Мікалай Язубец, дзеючы старшыня Баранавіцкага райвыканкама.
Яго канкурэнта ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Міхаіла Бобку выбарчая камісія не зарэгістравала.
А вось па Лунінецкай выбарчай акрузе №13 зарэгістраваны тры кандыдаты ў дэпутаты з чатырох, якія падавалі дакументы. Гэта Валянціна Верас, якая ўзначальвае аддзел адукацыі мясцовага райвыканкама, прадпрымальнік Віталь Каратыш с пасёлка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, а таксама Аляксандр Гарасюк, які працуе на адным з мінскіх прадпрыемстваў і балатуецца ад Партыі БНФ.
Чацвёрты прэтэндэнт ад партыі ЛДП Юрый Дашкевіч не прайшоў этап рэгістрацыі.
Зараз ідзе этап выбарчай гонкі – агітацыя. Толькі дзіўна, што кандыдаты і іх давераныя асобы ў Ганцавічах пакуль не праяўляюць належнай актыўнасці.
А ў Лунінецкай акруговай выбарчай камісіі робяць таямніцу, нават адмаўляючыся прадставіць журналісту кантакты зарэгістраваных кандыдатаў. У сераду член выбарчай камісіі адмовілася прадставіцца і даць нумары тэлефонаў кандыдатаў.
У Цэнтрвыбаркам аўтарам гэтага артыкула на дзеянні члена камісіі была накіравана скарга, і ў наступным нумары мы раскажам, які адказ мы атрымаем.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.